28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Заслаўем прадаюць «замак» усяго за $1 мільён

7
Пад Заслаўем прадаюць «замак» усяго за $1 мільён
Фота: rlt.by

«Заслаўскі замак» захаваў памяць аб пампезным стылі 1990-х.

Заслаўскі гарвыканкам робіць чарговую спробу прадаць недабудаваны комплекс адпачынку побач з Менскім морам. Выстаўлены на таргі лот уключае ў сябе чатырохпавярховы гатэль у выглядзе замка, дзевяць цагляных катэджаў і шэраг іншых пабудоў. Гэтым разам адзін з галоўных даўгабудаў Менскага раёна патаннеў да 1 978 577 рублёў, што крыху больш за $1 млн, піша onliner.by.

Будаўніцтва комплексу адпачынку «Заслаўскі замак» пачалося яшчэ ў 1990-х. Асноўны будынак у выглядзе замка быў выведзены пад дах, устаўленыя вокны, разведзеная электраправодка, часткова выкананыя аздобныя працы. Побач былі пабудаваны цагляныя каробкі дзевяці катэджаў. Аднак сродкаў ў інвестара не выстарчыла. Камяніцы пачалі разбурацца і сёння знаходзяцца ў бядотным стане.

Спробы рэанімацыі даўгабуду не мелі поспеху, і летам гэтага года ён быў упершыню выстаўлены на таргі з пачатковым коштам блізу 3,5 млн рублёў. На 31 кастрычніка 2017 года прызначаныя паўторныя таргі са зніжаным коштам, паведамляе Менскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках