29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дваццаць першага, хлопцы, спытаем, дзе наш заробак?»

14
«Дваццаць першага, хлопцы, спытаем, дзе наш заробак?»
Фота: «Радыё Свабода»

У сеціве выбралі найлепшыя лозунгі да Марша абураных беларусаў 2.0, які пройдзе заўтра ў Менску.

За два тыдні да акцыі ў сеціве стартаваў конкурс на найлепшы лозунг для Марша абураных беларусаў 2.0. За гэты час было прапанавана мноства яскравых і цікавых лозунгаў, паведамляе прэс-служба Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Больш за ўсё ўпадабаек сабраў гэты верш:

«Надоели нам налоги и за воздух, и дороги,

Надоели твои речи, нам без них всем станет легче,

Надоел нам суд продажный, всех чиновников вид важный,

Все растет кругом, как Коля – цены, коммуналка втрое,

А всех «наглых», недовольных селят в местах отдаленных,

Двадцать первого, ребята, спросим, где наша зарплата,

Так что, друг мой, приходи! Скажем вместе «Уходи!»

Сайт БНК прыводзіць таксама іншыя папулярныя лозунгі:

«Лукашэнка - дармаед! Пакідай свой кабінет!», «Ідзі!», « Выходзь дзеля здзяснення мара, бо ты ў краiне гаспадар!», «Дваццаць год пануе каста! Баста! Баста! Баста!», «Мы свабодны народ!», «Лапатай па вусатай!», «Прэзідэнту скажам «Не!» на злачынны дэкрэт. Вызваляй жа кабінет. Цяпер ты, Саня, дармаед!», «Пакуль жывём, змагацца будзем! Дастатак для дзяцей мы здабудзем!»

Пераможца конкурсу найбліжэйшым часам атрымае прыз.

Нагадаем, заўтра, 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачнецца Марш абураных беларусаў 2,0. Галоўныя патрабаванні марш - скасаванне дэкрэта №3 і іншая незаконныя паборы, падвышэнне пенсій і заробку. На акцыі таксама падымуць праблему дзедаўшчыны, беззаконня і самаўпраўнасці ў беларускім войску.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках