25 красавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па кім звоніць бразгат беларускіх медзякоў?

5
Па кім звоніць бразгат беларускіх медзякоў?

Заўтра можна будзе пачуць «Бразготку справядлівасці».

Беларусаў заклікаюць браць з сабой на заўтрашні Марш пластыкавыя бутэлькі з манетамі.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала грамадская актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык.

«21.10.17. Кастрычніцкая плошча. 14.00. Марш абуранага народа! Беларусы, возьмем бразготкі, каб нас пачулі ўлады! Выйдзем на Кастрычніцкую з пластыкам і капейкамі, якія мы зарабляем! Зрабі «бразготкі справядлівасці»! Пабразгочам на поўную моц!» - напісала актывістка.

Нагадаем, заўтра, 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачнецца Марш абураных беларусаў 2.0. Галоўныя патрабаванні маршу - скасаванне дэкрэта №3 і іншых незаконных пабораў, падвышэнне пенсій і заробкаў. На акцыі таксама падымуць праблему дзедаўшчыны, беззаконня і самаўпраўнасці ў беларускім войску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках