20 красавiка 2024, Субота, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заклікала ААН супрацьстаяць пуцінскай прапагандзе

1
Украіна заклікала ААН супрацьстаяць пуцінскай прапагандзе

Міжнародная супольнасць павінна падвоіць намаганні ў рэагаванні на гэтую глабальную пагрозу.

Міжнародная супольнасць павінна ўмяшацца ў распаўсюд расейскай прапаганды і скажэнне фактаў Крамлём, заявіў на пасяджэнні Чацвёртага камітэта Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый першы сакратар пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры ААН Алег Ніколенка, паведамляе «Укринформ».

З ягоных слоў, расейская прапаганда з выкарыстаннем дзяржаўных медыя, а таксама сістэматычныя фальсіфікацыі фактаў Крамлём распалілі нянавісць расейцаў да Украіны. Ён падкрэсліў, што з дапамогай прапаганды канфлікт пагаршаецца, і гэта патрабуе рэакцыі міжнароднай супольнасці.

«Мы глыбока занепакоеныя маштабнай кампаніяй прапаганды і падбухторваннем нянавісці да Украіны і ўкраінцаў, што ажыццяўляецца расейскімі дзяржаўнымі СМІ і грамадскімі дзеячамі. Гэта адыграла важную ролю ў распальванні агрэсіі Расеі супраць Украіны і канфлікту на Данбасе», - сказаў Ніколенка.

Ён падкрэсліў, што расейскія ўлады абмежавалі незалежныя СМІ і ўзмацнілі кантроль над дзяржаўнымі медыя, ператварыўшы іх у магутныя інструменты дзяржаўнай прапаганды, якія робяць фальшывыя навіны.

«Такая гібрыдная вайна супраць Украіны з прыцягненнем падкантрольных дзяржаве расейскіх СМІ з'яўляецца прамой пагрозай для каштоўнасцяў ААН. Камітэт і іншыя органы ААН павінны аператыўна рэагаваць на такія спробы фальсіфікацыі навін і выкарыстання іх у якасці інструмента паглыблення рэгіянальных канфліктаў», - заявіў украінскі дыпламат.

Ён заклікаў міжнародную супольнасць падвоіць намаганні ў рэагаванні на гэтую глабальную пагрозу.

«Мы перакананыя, што інфармацыйная бяспека з'яўляецца ключавым элементам у кожнай сістэме нацыянальнай бяспекі, і ААН павінна стаць маяком для гэтага шляху выяўлення і прыцягнення да адказнасці тых, хто ўдзельнічае ў прапагандысцкіх войнах», - дадаў Ніколенка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках