16 красавiка 2024, aўторак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Дзякуючы нястомнай працы ўраду ВУП абрынуўся на 38%

9
Леанід Заіка: Дзякуючы нястомнай працы ўраду ВУП абрынуўся на 38%
ЛЕАНІД ЗАІКА

На гэтую суму трэба скараціць заробак чыноўнікам, мяркуе эканаміст.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прадоўжыў дзеянне ўказа аб зніжэнні заробку дзяржслужбоўцам на 10% на 2018 год.

Як паведамляе «Новая газета», пад дзеянне ўказа трапляе сам прэзідэнт, прэм'ер-міністр, кіраўнікі Генпракуратуры і Следчага камітэта, а таксама службоўцы Падліковай палаты. Упершыню ўказ аб скарачэнні заробкаў дзяржслужбоўцаў на 10% Уладзімір Пуцін падпісаў у 2015 годзе.

Ці варта кіраўніку Беларусі пераняць досвед расейскага калегі?

- Дзякуючы нястомнай працы ўрада з 2014 года валавы ўнутраны прадукт (ВУП) абрынуўся на 38%. Вось на гэтую суму трэба ім скараціць заробак датуль, пакуль не адновіцца ўзровень ВУП, - заявіў у інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны» кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

- Дапусцім, Лукашэнка абвесціць аб скарачэнні заробкаў дзяржапарату, адразу паўстае пытанне аб суме гэтых заробкаў. Ці варта абавязаць чыноўнікаў публічна даваць справаздачу аб сваіх даходах?

- У адным са сваіх выступаў Лукашэнка сказаў, што ў чужыя кішэні не глядзіць. Вось гэта прынцыповая памылка, - мяркуе эканаміст. - Усе чыноўнікі жывуць на падаткі насельніцтва.

З ягоных слоў, грамадзяне маюць права ведаць, на што ідуць іх падаткі. Абавязак урада - падаваць гэтыя звесткі прэсе.

- Калі хто-то кажа, што не будзе глядзець, колькі выпісваюць чыноўнікам заробку, гэта парушэнне элементарных канстытуцыйных правоў. Калі б Андрэй Кабякоў быў авіяканструктарам, ён мог бы сказаць: «Хлопцы, не лезьце ў кішэні, - адзначае Леанід Заіка.

Экспэрт падкрэслівае, што беларусы даведваюцца пра заробак самога кіраўніка дзяржавы раз у чатыры гады: перад пачаткам чарговай прэзідэнцкай кампаніі.

Між іншым, згодна з дэкларацыяй аб даходах за 2014 год, на той момант Аляксандр Лукашэнка зарабляў 551 761 258 рублёў у год (да дэнамінацыі), што раўнялася прыкладна 54 тысячам даляраў.

- Падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка прызнаўся, што палову заробку аддае свайму сыну, - нагадвае Леанід Заіка.

Суразмоўца Заўтра тваёй краіны адзначае, што расейскія чыноўнікі пастаянна даюць справаздачу аб сваіх даходах.

- Праўда, цікавей даходы не чыноўніка, а іх блізкіх. Цяпер стала модным мець жонак, якія шмат зарабляюць, - іранізуе эканаміст.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках