28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хай хоць аднаго жаўнера пакрыўдзяць - мы паўкраіны на Плошчу выведзем»

6
«Хай хоць аднаго жаўнера пакрыўдзяць - мы паўкраіны на Плошчу выведзем»

На Маршы абураных беларусаў 2.0 гучаць лозунгі супраць дзедаўшчыны.

Удзельнік Маршу абураных беларусаў 2.0 распавёў, што прывяло яго на Кастрычніцкую плошчу:

«Мяне завуць Андрэй, сам я з Лунінца, а пражываю ў Менску. Лунінец знаходзіцца недалёка ад Пінска, адкуль родам Аляксандр Коржыч. Сам у войску не служыў, але хачу задаць пытанне: няўжо для гэтага нашы маці нас нараджалі, каб нас у войску да паўсмерці мардавалі? Калі б незалежныя СМІ і апазіцыя не раскруцілі гібель жаўнера ў Печах, то яе б проста схавалі. Апазіцыя будзе сачыць за гэтымі падзеямі, хай яны толькі паспрабуюць хоць аднаго жаўнера пакрыўдзіць - мы паўкраіны на вуліцы выведзем. Тое, што адбываецца ў Печах - гэта сістэма, там кожныя паўгода хтосьці вешаецца. Проста ніхто гэтага не паказваў. Я з многімі размаўляў, многія першы раз выйшлі на мітынг праз дзедаўшчыну», - распавёў удзельнік Маршу абураных беларусаў 2.0.

Сайт Charter97.org вядзе анлайн-трансляцыю з Марша абураных беларусаў 2.0.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках