25 красавiка 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Мы прымусім гэтую ганебную, хамскую ўладу сысці ў адстаўку!

24
Мікалай Статкевіч: Мы прымусім гэтую ганебную, хамскую ўладу сысці ў адстаўку!
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Ключавая акцыя пройдзе 25 сакавіка, у дзень святкавання 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч выступіў перад удзельнікамі Марша абураных беларусаў 2.0, які сёння прайшоў у Менску:

- Тое, што адбываецца ў войску - люстраны адбітак таго, што адбываецца ў дзяржаве. Улады ператварылі Беларусь у вялікай канцлагер. Гэта адбіваецца на нашым войску. Сённяшняй акцыяй мы дапамаглі маладым жаўнерам, якія прыйшлі ў войска, дапамаглі ў пошуках справядлівасці бацькам загінулых жаўнераў.

Варта нам заявіць, што на Маршы абураных беларусаў 2.0 будзе паднятая тэма дзедаўшчыны - улады адразу ж памянялі сваю пазіцыю. Яны пачалі казаць, што нехта спрабуе «дыскрэдытаваць» Мінабароны, што пачалася кампанія супраць беларускага войска. Улады пачалі шукаць вінаватых, мы не ведаем, ці вінаватыя гэтыя людзі. Ёсць вінаватыя ў большай ступені, але хоць бы гэта робяць.

Выходзіць на акцыю, ці не выходзіць - маральны выбар кожнага чалавека, справа яго прынцыпаў. Кожны выбірае сам.

Дарагія сябры! Нягледзячы ні на што, мы сабраліся на гэтым мітынгу. Нягледзячы на рэпрэсіі і прэвентыўныя затрыманні. Усіх не пасадзяць! Нас будзе ўсё больш і больш. І мы прымусім гэтую злачынную, ганебную, хамскую ўладу сысці ў адстаўку. Я хачу сказаць вялікі дзякуй усім тым, хто выйшаў сёння. Вы - соль беларускай зямлі. Вы - гонар Беларусі. Вашыя дзеці і ўнукі будуць ганарыцца тым, што вы выходзілі на Плошчу, каб бараніць свабоду нашай краіны.

Мы будзем працягваць наш пратэст. У найбліжэйшы час Беларускі Нацыянальны Кангрэс абвесціць свой план для рэгіёнаў. Ключавая акцыя нашага пратэсту адбудзецца 25 сакавіка, у дзень святкавання 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - у Дзень Волі. Акцыя пачнецца на плошчы Якуба Коласа. Вялікі дзякуй усім тым, хто прыйшоў. Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках