16 красавiка 2024, aўторак, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Кобрына: Я прыехаў на Марш, каб скончылася беззаконне

4
Актывіст з Кобрына: Я прыехаў на Марш, каб скончылася беззаконне

На Марш абураных беларусаў 2.0 прыехала шмат людзей з рэгіёнаў.

Актывіст з Кобрына распавёў, чаму ён прыехаў у Менск на акцыю пратэсту:

«Я адмыслова прыехаў на гэтую акцыю, ніхто не змог мне перашкодзіць. У першую чаргу я прыехаў за сябе, за сваіх дзяцей (у мяне іх двое), за іх будучыню, каб яны жылі ў свабоднай краіне, маглі выказваць сваё меркаванне. Каб не было такога, што чалавека караюць за тое, што ў яго іншае меркаванне, каб скончыліся рэпрэсіі. Улады цяпер імкнуцца, каб ніхто не мог пікнуць. Я прыехаў, каб гэтае беззаконне скончылася, за сваіх родных, блізкіх, за тое, каб яны жылі ў вольнай Беларусі. Гэтую сістэму трэба мяняць», - распавёў актывіст з Кобрына.

Сайт Charter97.org вёў онлайн-рэпартаж з Марша абураных беларусаў 2.0.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках