24 красавiка 2024, Серада, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі ўнікальную мапу свету

Навукоўцы стварылі ўнікальную мапу свету

На даследаванне навукоўцы выдаткавалі 17 гадоў.

Мапа ўказвае на тэктанічныя пліты, якія пагрузіліся ў мантыю Зямлі за апошнія 300 мільёнаў гадоў.

Часопіс Tectonophysics праінфармаваў аб адкрыцці навукоўцаў. Для таго, каб скласці базу патанулых літасферных пліт, даследчыкі выкарыстоўвалі звесткі аб усіх вядомых анамаліях у полі хуткасцяў распаўсюджвання сейсмічных хваль у зямной мантыі. Такім чынам спецыялістам удалося сабраць звесткі аб 94 тэктанічных плітах, піша telegraf.com.

Кара нашай планеты складаецца з літасферных пліт. Яны рухаюцца ўвесь час, што прыводзіць да змены ландшафту Зямлі і ўзнікнення розных прыродных з'яў. З часам адна пліта можа заходзіць пад іншую і апускацца ў мантыю. Раней навукоўцы меркавалі, што ў такім выпадку адбываецца руйнаванне часткі пліты, але падчас даследавання экспэрты выявілі, што часам частка пліты проста тоне ў магме і застывае там на глыбіні блізу 3 тысяч кіламетраў.

Нідэрландскім геолагам удалося стварыць электронны атлас патанулых за 300 мільёна гадоў пліт. На даследаванне навукоўцы выдаткавалі цэлых 17 гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках