28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрылася дабрачынная крама з назвай на беларускай мове

1
У Менску адкрылася дабрачынная крама з назвай на беларускай мове
ФОТА: ONLINER.BY

95% адзення з крамы раздаецца бедным.

У Менску адкрылася дабрачынная крама KaliLaska, 95% адзення якой раздаецца бедным. Ідэя праекта простая і ўжо даўно шырока распаўсюджаная ва ўсім свеце - KaliLaska збірае, сартуе і размяркоўвае рэчы. Прыкладна 95% з іх перадаюцца бедным, 5% - найлепшае - застаюцца ў краме. Атрыманыя з продажаў сродкі кампенсуюць выдаткі праекта, піша сайт onliner.by.

ФОТА: ONLINER.BY

Праект працуе з 2013 года, за гэты час было сабрана і перададзена больш за 92 тон рэчаў, нададзеная дапамога 24 дабрачынным арганізацыям Беларусі. У KaliLaska прымаюць у дар мужчынскую і жаночую вопратку, абутак і аксэсуары, дзіцячыя рэчы, сумкі, валізкі і ўпрыгажэнні, дробную бытавую тэхніку і інтэр'ерныя рэчы, мэблю, кнігі, альбомы і паштоўкі, будаўнічыя матэрыялы і матэрыялы для творчасці. А таксама касметыку, корм і прадметы для жывёл.

ФОТА: ONLINER.BY

Крама знаходзіцца на пр-це Машэрава, 9, корпус 8, 2-і паверх, працуе з аўторка да нядзелі з 12:00 да 20:00. Панядзелак - выхадны.

ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
ФОТА: ONLINER.BY
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках