19 сакавiка 2024, aўторак, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Па Менску ездзіць таксі з мядзведзем

14
Фотафакт: Па Менску ездзіць таксі з мядзведзем
ФОТА З САЙТУ CITYDOG.BY

У сталіцы можна «праехацца з ветрыкам» у таварыстве цікавага спадарожніка.

Менчукі заўважылі на дарогах горада таксі 7788, у якім з акна высоўваецца галава мядзведзя. Збянтэжаныя каментатары спрабуюць пажартаваць: «У Расеі мядзведзі па вуліцах ходзяць? Вунь, у Беларусі яны ўвогуле ў таксоўках ездзяць!». Некаторыя звяртаюць увагу на злёгку ачмурэлы твар самога таксіста, піша citydog.by.

Другое важнае пытанне, якое ўзварушыла грамадскасць: мядзведзь жывы ці не. Мяркуючы з таго, што на розных фотаздымках у звяругі адна і тая ж пастава і выраз пысы, гэта або лялька, або манекен.

ФОТА З САЙТУ CITYDOG.BY
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках