19 сакавiка 2024, aўторак, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможцам выбараў у Чэхіі стала партыя мільярдэра Бабіша

5
Пераможцам выбараў у Чэхіі стала партыя мільярдэра Бабіша
АНДРЭЙ БАБІШ
ФОТА: INVESTOR.BG

У парламент прайшла рэкордная колькасць партый - дзевяць.

Рух мільярдэра Андрэя Бабіша ANO («Акцыя незадаволеных грамадзян») атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах у ніжнюю палату парламента Чэхіі. Згодна з папярэднімі вынікамі падліку галасоў, ён атрымаў больш за 29 адсоткаў галасоў, істотна апярэдзіўшы правацэнтрысцкую Грамадзянскую дэмакратычную партыю, што заняла другое месца, паведамляе «Радыё Свабода».

У парламент прайшла рэкордная колькасць партый - дзевяць, у тым ліку Пірацкая партыя, правыя папулісты Томіа Акамура, камуністы і некалькі праеўрапейскіх партый. Назіральнікі адзначаюць поспех папулісцкіх сілаў, да якіх адносяць і рух Андрэя Бабіша, і адносную няўдачу традыцыйных палітычных партый.

Рух ANO выступае, напрыклад, за ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі Еўрапейскага Звязу, супраць сістэмы квот для размеркавання ўцекачоў па розных краінах ЕЗ.

Чакаецца, што прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман даручыць Бабішу сфармаваць урад. Аднак шэраг партый, якія прайшлі ў парламент, ужо адмовіўся ўдзельнічаць у перамовах аб новым кабінеце. Яны абвінавачваюць Бабіша ў аўтарытарных тэндэнцыях. Акрамя таго, супраць яго нядаўна была распачатая крымінальная справа паводле абвінавачвання ў фінансавых махінацыях.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках