19 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяцёра экс-прэзідэнтаў ЗША сабралі $31 мільён на дабрачынным канцэрце

Пяцёра экс-прэзідэнтаў ЗША сабралі $31 мільён на дабрачынным канцэрце

Грошы пойдуць амерыканскім сем'ям, якія перажылі апошнія ўраганы.

На сцэну дабрачыннага канцэрту ў Тэхасе, зборы ад якога пойдуць на дапамогу пацярпелым ад ураганаў, выйшлі пяцёра прэзідэнтаў ЗША, якія ў розны час кіравалі краінай, паведамляе The New York Times (пераклад - rbc.ru).

Перад прысутнымі гледачамі з'явіліся адначасова 39-ы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр (1977-1981), 41-ы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы (1989-1993), ягоны сын, 43-і прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы (2001-2009), 42-і прэзідэнт ЗША Біл Клінтан (1993-2001) і 44-ы прэзідэнт краіны Барак Абама (2009 - 2017).

Сваім папярэднікам у спецыяльным відэазвароце падзякаваў за дапамогу ў зборы сродкаў дзейны гаспадар Белага дома Дональд Трамп.

Сёлета на ЗША абрынулася тры моцныя ўраганы, якія сталі прычынай значных разбурэнняў і ахвяр: «Харві», «Ірма» і «Марыя». У пачатку кастрычніка адміністрацыя Дональда Трампа заявіла пра запыт у кангрэс на выдачу сродкаў для дапамогі пацярпелым. Агулам Белы дом ацаніў аб'ём неабходных сродкаў на $29 млрд. Як тлумачылі чыноўнікі, $16 млрд з гэтых грошай пойдзе на дзяржаўную гуманітарную харчовую праграму, а $13 млрд - непасрэдна ахвярам стыхіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках