24 красавiка 2024, Серада, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыйшлі тыя, кім можа ганарыцца Беларусь»

5
«Прыйшлі тыя, кім можа ганарыцца Беларусь»

Будучыня краіны залежыць менавіта ад тых людзей, хто ўчора быў на Плошчы.

Учора ў Менску прайшоў Марш абураных беларусаў 2.0 супраць падатку на «дармаедаў» і .

Адзін з паплечнікаў Мікалая Статкевіча, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Марцалеў распавёў, чаму ён выйшаў на акцыю:

«Акцыя Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу сабрала неабыякавых да лёсу краіны беларусаў. Людзі ехалі з рэгіёнаў і нягледзячы на прэвентыўныя арышты, запалохванні ўладаў і золкі восеньскі дождж прыйшлі тыя, кім можа ганарыцца Беларусь.

Пад знаёмыя акорды «Воінаў святла» калона прайшла ад Плошчы Каліноўскага да Плошчы Незалежнасці. Насупраць будынка КДБ гучна патрабавалі свабоды палітвязням, пра вязняў рэжыму нагадвалі плакаты, якія неслі людзі. Скандавалі «Лукашэнка дармаед, пакідай свой кабінет!», «Не дэкрэту нумар тры, Лукашэнка, сыходзь!».

Без сумневу дыктатар пачуў голас народа. Цягам шэсця дынамікі перабівалі дэманстрантаў нізкапробнай папсы з рэфрэнам «эх, мы славяне!».

Перш за ўсё мы - беларусы. І будучыня краіны, наша свабода, незалежнасць, дабрабыт залежаць ад нас.

Дзякуй усім, хто сёння прыйшоў. Я ганаруся, што быў побач з вамі».

Сайт Charter97.org вёў онлайн-рэпартаж з Маршу абураных беларусаў 2.0.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках