29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна выкараніць дзедаўшчыну ў беларускім войску?

13
Ці можна выкараніць дзедаўшчыну ў беларускім войску?

Беларусы выказалі сваю думку на надзённыя пытанні.

Учора ў Менску прайшоў Марш абураных беларусаў 2.0 супраць падатку на «дармаедаў» і «дзедаўшчыны» ў войску. Дзякуючы незалежным СМІ, гібель Аляксандра Коржыча ў Печах не ўдалося замяць, а тэма дзедаўшчыны стала адным з самых надзённых пытанняў.

«Слонимская газета» апытала жыхароў горада: ці можна выкараніць дзедаўшчыну ў беларускім войску?

Ягор:

- Пра дзедаўшчыну, вядома ж, чуў. Думаю, гэтых дзядоў трэба саджаць і караць усяляк за іх учынкі. Сам у войска зусім не хачу ісці.

Ларыса:

- Перш за ўсё, кожны з нас павінен ставіцца адзін да аднаго па-чалавечы...

Сяргей:

- Я вайсковы пенсіянер. У войсках, дзе я служыў, дзедаўшчыны не было. Мяркую, увесь беспарадак праз тое, што жаўнеры мала занятыя. І вельмі многае залежыць ад камандзіраў. Іх задача - ствараць сямейную атмасферу, дапамагаць маладзёнам станавіцца мужчынамі.

Яўгенія Архіпаўна:

- Мой сын служыў у войску яшчэ ў савецкія часы, і тады ўжо была дзедаўшчына. А гэта было блізу 30 гадоў таму назад. Мой муж таксама служыў у вайсковай вучэльні, і там таксама была дзедаўшчына.

Дзяніс:

- Вучуся ў сёмым класе. Дзедаўшчына? А што гэта?

Тамара Андрэеўна:

- Сын у мяне служыў у Таліне ў 80-я гады ў флоце і нічога не распавядаў пра дзедаўшчыну. А выкараніць яе, як і іншыя негатыўныя сацыяльныя з'явы, можна будзе тады, калі яе перастануць утойваць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках