25 красавiка 2024, Чацвер, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зеркало недели»: Абураныя беларусы ў Менску патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі

2
«Зеркало недели»: Абураныя беларусы ў Менску патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі

Міжнародныя выданні пішуць пра Марш абураных беларусаў 2.0.

У сталіцы Беларусі Менску 21 кастрычніка адбылася акцыя пратэсту «Марш абураных беларусаў - 2». Арганізатарамі мітынгу і дэманстрацыі, у якіх узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек, стаў Беларускі Нацыянальны Кангрэс (БНК), піша вядомае ўкраінскае выданне «Зеркало недели».

Мерапрыемства, якое не было санкцыянаванае гарадскімі ўладамі, знаходзілася пад пагрозай, бо за некалькі дзён да яго правядзення былі затрыманыя і змешчаныя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў актывісты апазіцыі Павел Севярынец, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, якія заклікалі беларусаў выйсці на Кастрычніцкую плошчу Менска ў суботу.

Напярэдадні акцыі ў некаторых рэгіёнах Беларусі былі прэвентыўна затрыманыя прыхільнікі апазіцыі, якія збіраліся прыехаць у Менск на другі «Марш абураных беларусаў». Аднак, нягледзячы на бесперапынны дождж, людзі выйшлі ў цэнтр сталіцы Беларусі.

Пасля першага «Марша абураных беларусаў», які прайшоў у лютым, галоўным патрабаваннем пратэстоўцаў заставалася недапушчэнне рэалізацыі ўладамі дэкрэта прэзідэнта №3 (аб дармаедх), ад якога кіраўніцтва краіны не збіраецца адмаўляцца.

Акрамя таго, удзельнікі сёлетняй акцыі пратэсту патрабавалі не дапускаць павышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ, росту коштаў і іншых дзеянняў, якія пагаршалі б сацыяльна-эканамічнае становішча беларусаў.

Гэтыя патрабаванні пазначыў падчас кароткага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы адзін з лідараў БНК, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і былы палітвязень Мікола Статкевіч.

У сваю чаргу, кіраўнік руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык запатрабаваў ад уладаў неадкладнага вызвалення затрыманых напярэдадні акцыі актывістаў апазіцыі, а таксама палітвязняў, якія знаходзяцца ў месцах ізаляцыі.

Новай тэмай дэманстрацыі сталі забойствы ў беларускім войску.

На прапанову арганізатараў удзельнікі акцыі пад гістарычнымі бел-чырвона-белымі сцягамі прайшлі шэсцем да галоўнай плошчы Менска - плошчы Незалежнасці. Па шляху дэманстранты скандавалі лозунгі «Лукашэнка дармаед, пакідай свой кабінет!», «Свабоду палітвязням!», «Ідзі!» і іншыя.

Падчас дэманстрацыі праваахоўнікі не перашкаджалі яе правядзенню. Пасля заканчэння акцыі міліцыя затрымала вядомую рэжысёрку-кінадакументалістку Вольгу Нікалайчык і актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Мікалая Чарняка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках