24 красавiка 2024, Серада, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эхо Москвы»: У Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў 2.0»

1
«Эхо Москвы»: У Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў 2.0»
ФОТА: NN.BY

Акцыя 21 кастрычніка прыцягнула ўвагу сусветных СМІ.

Расейская радыёстанцыя «Эхо Москвы» так паведаміла пра Марш абураных беларусаў 2.0:

«У акцыі, паводле некаторых звестак, узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Галоўнымі лозунгамі пратэстоўцаў былі змена сацыяльна-эканамічнай палітыкі і спыненне дзедаўшчыны ў войску.

Нягледзячы на тое, што акцыя была несанкцыянаваная, нікога з яе ўдзельнікаў не затрымалі: людзі на чале з апазіцыйным палітыкам Мікалаем Статкевічам блізу гадзіны ішлі цэнтрам Менска.

Тым не менш, беларускія СМІ пісалі пра тое, што ў горадзе Маладзечне былі затрыманыя некалькі актывістаў, якія паедуць на акцыю.

Тыя ж, хто змог прыехаць, скандавалі лозунгі супраць Аляксандра Лукашэнкі і за вызваленне палітвязняў. Са слоў Статкевіча, «улада баіцца, што людзі будуць выходзіць на вуліцы». Апазіцыянер мяркуе, што беларусам неабходна пераадольваць свой страх.

Апазіцыя прызначыла сваю наступную акцыю на канец сакавіка 2018 года».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках