25 красавiка 2024, Чацвер, 4:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шура, не будзь Януковічам, ня пілуйце залаты батон»: У Менску прайшоў мітынг супраць Лукашэнкі

«Шура, не будзь Януковічам, ня пілуйце залаты батон»: У Менску прайшоў мітынг супраць Лукашэнкі

Украінскае выданне «Обозреватель» натхнілася лозунгамі Марша абураных беларусаў 2.0.

На Кастрычніцкай плошчы Менска адбыўся «Марш абураных беларусаў 2.0», піша выданне obozrevatel.com.

Ініцыятар «Марша» - Беларускі Нацыянальны Кангрэс. Асноўныя патрабаванні ўдзельнікаў акцыі - касаванне дэкрэта №3, падвышэнне заробкаў і пенсій. Таксама была паднятая праблема дзедаўшчыны, беззаконня і бясчынства ў беларускім войску.

Удзельнікі акцыі скандавалі «Жыве Беларусь!» і трымалі банэр з заклікам да Лукашэнкі не рабаваць народ. Таксама з натоўпу гучала: «Лукашэнка, сыходзь! Свабоду!»

Выступілі лідары апазыіыі Мікалай Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык, сабралася некалькі соцень чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках