25 красавiка 2024, Чацвер, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МЗС РФ Козыраў - Пуціну: Скажы, хто твой сябар, і я скажу, ці ёсць у цябе галава

24
Экс-кіраўнік МЗС РФ Козыраў - Пуціну: Скажы, хто твой сябар, і я скажу, ці ёсць у цябе галава
АНДРЭЙ КОЗЫРАЎ

Першы міністр замежных спраў постсавецкай Расеі адказаў на выпад гаспадара Крамля.

Першы міністр замежных спраў постсавецкай Расеі Андрэй Козыраў спецыяльна для The Insider пракаментаваў словы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які заявіў на пасяджэнні клуба «Валдай», што ў экс-міністра «няма галавы, а толькі чэрап». Так Пуцін адрэагаваў на аповед пра тое, што Козыраў у размове з экс-прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам адмаўляў існаванне нацыянальных інтарэсаў Расеі.

«Ніксану я казаў тое ж, што і іншым. Нацыянальныя інтарэсы Расеі, як і іншых дэмакратый, у прынцыпе адпавядаюць агульначалавечым. І мы стваралі СНД, не ваявалі з брацкай Украінай, сябравалі з найбольш развітымі краінамі Еўропы і Амерыкі, не былі пад санкцыямі. Расейцы не паміралі падчас вайны на баку дыктатара ў Сірыі. «Скажы, хто твой сябар, і я скажу, хто ты». І ці ёсць у цябе галава. Інтарэсы Расеі процілеглыя інтарэсам рэжыму, у лідараў якога чэрап павернуты назад, у КДБ», - сказаў Козыраў The Insider.

На пасяджэнні клуба «Валдай» прафесар Талінскага ўніверсітэта Рэйн Мюлерсан распавёў пра сустрэчу Андрэя Козырава з Ніксанам у пачатку 90-х гадоў. На сустрэчы Козыраў нібыта сказаў, што «ў Расеі няма нацыянальных інтарэсаў, а ёсць толькі агульначалавечыя інтарэсы». «Ніксан толькі пакруціў галавой», - распавёў Мюлерсан.

«Гэта сведчыць аб тым, што ў Ніксана ёсць галава. А ў спадара Козырава, на жаль, адсутнічае. Скрынка ёсць чарапная толькі. Але галавы як такой няма», - адказаў Пуцін.

Андрэй Козыраў быў міністрам замежных спраў Расеі з 11 кастрычніка 1990 года да 5 студзеня 1996 года.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках