25 красавiка 2024, Чацвер, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Слоніма: Я часта зімовыя рэчы набываю летам, і наадварот

4
Жыхарка Слоніма: Я часта зімовыя рэчы набываю летам, і наадварот

Жыхарка Слоніма распавяла, як можна абнавіць гардэроб, не патраціўшы ні капейкі.

Так адзначыла ў размове чытачка gs.by Алена Налівайка. Яна сочыць за праектам «Эканомім разам» і наважыла падзяліцца сваімі парадамі. Перш за ўсё чытачка распавяла, што на абутку, асабліва штодзённым, эканоміць ніяк нельга. Таму абутак яна стараецца набываць скураны.

- Цяпер у нашых крамах часта можна сустрэць акцыі і распродажы, асабліва калі на іх не сезон. У адной з абутковых крам у Слоніме часта бывае акцыя - 30-40% зніжкі на скураны абутак. Так, летам я набыла сабе восеньскія і зімовыя боты добрым коштам, праўда, з мінулай калекцыі, але вельмі прыгожыя і зручныя. А зімой прыкупіла выдатныя туфлі даступным коштам і вельмі задаволеная. Нездарма ж кажуць: рыхтуй колы зімой, а сані летам. Ужо гэтую прымаўку можна ўжываць і да адзення, і абутку, - смеючыся, прымеціла субяседніца.

Таксама жыхарка Слоніма распавяла гісторыю пра тое, як некалькі разоў рабіла замовы праз інтэрнэт-крамы, але ўсе спробы выявіліся няўдалымі.

- Зэканоміць не атрымалася. Абутак прыйшоў на памер меншы, ды і выгляд яго не ўнушаў даверу, таму не ўдалося нікому прадаць. Давялося адвезці на вёску да бабулі. Замовіла неяк яшчэ недарагую сукенку - на фота яе дэманстравала дзяўчына, і яна вельмі прыгожа глядзелася. Мне прыйшла, я памераць - зусім іншы выгляд. На выхад яе дакладна не надзенеш. Вось вам і эканомія...

Распродажы на старую калекцыю адзення і абутку можна сустрэць на рынку

- На слонімскі рынак хаджу нячаста, але мне здаецца, там некаторыя рэчы каштуюць даражэй, чым у крамах. У мінулыя выходныя шукала сабе зімовую куртку – сярэдні кошт блізу 100 рублёў, ну і вышэй, вядома. Адну прымерала за 110 рублёў, потым наважыла па крамах прайсціся. У адной з прыватных крамак знайшла падобную і нічым не горшую за тую за 52 рублі. Зэканоміла. Не хачу сцвярджаць, што кошты на рынку вышэйшыя, але калі пахадзіць па прыватных крамах, можна знайсці танней і джынсы, і курткі, і абутак, а якасцю гэтыя тавары не адрозніваюцца. Можа, ІП з рынку падатак большы плацяць, таму і кошты вышэйшыя, - падзялілася сваім меркаваннем яшчэ адна жыхарка Слоніма, Наталля.

Жанчына яшчэ дадала, што і на рынку можна сустрэць распродаж, хоць і не часта, на старую калекцыю. Яна зрабіла высновы, што на рынку часта рэчы ўцэньваць, бо застаўся адзін памер ці няма выбару па колеры.

Крыху пра сэканд-хэнды, ці пра тое, як можна абнавіць гардэроб, не патраціўшы ні капейкі

Яшчэ адна суразмоўніца, Рэгіна, адзначыла, што часцей за ўсё яна апранаецца ў сэканд-хэндах.

- Вядома, для таго, каб набыць рэч у сэканд-хэндзе, трэба час, бо там вельмі шмат разнастайных рэчаў, адзенне не вывешанае так, як на рынку, і памер не заўсёды падыходзіць. Але гэта варта таго. У крамах такога кшталту можна знайсці як былыя ва ўжыванні рэчы, так і новыя, а таксама абутак добрай якасці даступным коштам.

У мяне палова гардэроба якасных і недарагіх рэчаў менавіта з такіх крамаў. А бывае, для абнаўлення гардэроба я набываю ўсяго толькі новы шалік, хустку або аксесуар - і вось у цябе ўжо новы выгляд, а для жанчыны гэта вельмі важна, - адзначыла Рэгіна.

На думку жыхаркі Слоніма, чым прэстыжней крама, тым вышэйшы кошт тавару. А яшчэ субяседніца расказала, што перыядычна з сяброўкамі яны сустракаюцца і ладзяць свой бясплатны сэканд-хэнд.

- Мы сустракаемся з сяброўкамі ў каго-небудзь дома і прыносім вопратку, якая нам ужо не падабаецца, і дзелімся ёю. Балазе ў нас памеры практычна аднолькавыя і працуем мы ў розных сферах, таму нашы калегі і знаёмыя рэдка могуць убачыць адну і тую ж рэч на мне ці маіх сяброўках. І гэта ж падымае настрой - новая адзенне і вобраз, на якія не выдаткаваў ні капейкі, - з усмешкай падзялілася сваімі парадамі Рэгіна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках