19 красавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Сіўчык: Кожнаму пара вызначыцца - ён з намі ці з Лукашэнкам

6
Вячаслаў Сіўчык: Кожнаму пара вызначыцца - ён з намі ці з Лукашэнкам
Вячаслаў Сіўчык

Тыя, хто выйшаў на Марш абураных беларусаў 2.0 - соль беларускай зямлі.

Учора ў Менску прайшоў Марш абураных беларусаў 2.0 супраць падатку на «дармаедаў» і «дзедаўшчыны» ў войску.

Адзін з актывістаў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык распавёў пра значэнне гэтай акцыі:

«Пакуль мы з вамі размаўляем, на Акрэсціна абсалютна незаконна ўтрымліваюцца нашы калегі, якія былі з намі не на адной акцыі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу: гэта і Яўген Афнагель і Максім Вінярскі, і Павел Севярынец.

Таму я вельмі ўдзячны людзям, якія сёння выйшлі на Плошчу. Ім усім - вялікі дзякуй! Трэба дзякаваць за мужнасць кожнаму чалавеку, які знаходзіць у сабе сілы прыйсці на акцыю, нягледзячы на ўвесь ціск, які ёсць.

І на жаль, гэта ціск не толькі з боку ўладаў. Вы можаце пачытаць у сацыяльных сетках, што горад - іншага слова не знайду - некаторыя прадстаўнікі псеўда-апазіцыі, якія да такой ступені змірыліся з гэтым рэжымам, што ўсе гэтыя незаконныя суды, незаконныя арышты, штрафы яны ўжо пачалі інтэрпрэтаваць як «нармальную кару» . Тыпу: не хадзіце людзі, вас пасадзяць. Я проста дзіўлюся, што б яны рабілі, напрыклад, у часы Кастуся Каліноўскага? Тады людзі плацілі за свабоду сваім жыццём. Мы ж заклікаем людзей выходзіць на мірны пратэст.

Мы разам з людзьмі патрабуем таго, што неабходна кожнаму беларусу: свабоды. Без свабоды будзе як у Паўночнай Карэі. І таму нельга, каб цяпер гучалі баязлівыя словы прадстаўнікоў псеўда-апазіцыі. Кожнаму трэба вызначыцца: ён з Лукашэнкам ці з намі. З Лукашэнкам усё зразумела: ён знішчае наш народ. Мы - супраць гэтага. А вы дзе знаходзіцеся?

Тым, хто сёння выйшаў - вялікі дзякуй! Мае рацыю Мікалай Статкевіч, калі сказаў, што гэтыя людзі - соль беларускай зямлі».

Сайт Charter97.org вёў анлайн-рэпартаж з Марша абураных беларусаў 2.0.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках