28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены фрагменты Фары Вітаўта?

1
Знойдзены фрагменты Фары Вітаўта?

У цэнтры Горадні будаўнікі наткнуліся на фрагменты старой пабудовы.

Некалькі вялікіх фрагментаў з пясчаніку былі знойдзеныя будаўнікамі падчас капання траншэі ў скверы, дзе калісьці знаходзілася Фара Вітаўта. Знойдзеныя часткі могуць належаць знішчанаму храму, бо падобныя фрагменты археолагі знаходзілі побач гэтым летам, піша hrodna.life.

Знаходкі, якія могуць датавацца нават 16 стагоддзем, будуць даследаваць археолагі. Будаўнічая брыгада капала па новым следзе, таму не выключана, што там можна знайсці яшчэ што-небудзь.

Фара Вітаўта - каменны храм, збудаваны ў другой палове XVI стагоддзя на месцы ранейшага храма канца XIV ст. Ён паспеў быць як каталіцкім, так і праваслаўным. У 1961 годзе на распараджэнне мясцовых уладаў быў узарваны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках