23 красавiка 2024, aўторак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскія актывісты патрабуюць унесці ў генплан аднаўленне касцёла

4
Бабруйскія актывісты патрабуюць унесці ў генплан аднаўленне касцёла

На працягу вясны актывісты сабралі подпісы ў падтрымку вяртання касцёлу гістарычнага выгляду.

У Бабруйску актывісты грамадскай ініцыятывы «Вернем бабруйскаму касцёлу гістарычны выгляд» аднеслі ў аддзел архітэктуры гарвыканкама афіцыйную прапанову: цалкам аднавіць гістарычны выгляд касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, адбудаваўшы знішчаную ў 60-ых гадах мінулага стагоддзя вежу, піша babruysk.by.

«Мы, жыхары Бабруйска і парафіяне парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, прапаноўваем уключыць у генеральны план забудовы Бабруйска аднаўленне і вяртанне гістарычнага выгляду адзінаму бабруйскаму нэагатычнаму касцёлу, што знаходзіцца на адрасе вул.Кастрычніцкая, 121, а таксама кансэрвацыю найстарэйшага будынка Бабруйска - былога езуіцкага касцёла, што знаходзіцца на тэрыторыі Бабруйскай цытадэлі і мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасці 2 катэгорыі», - гаворыцца ў звароце.

Актывісты нагадваюць, што не першы год вядуцца перамовы з уладамі аб руйнаванні прыбудовы да касцёла і поўным вяртанні святыні вернікам.

«Будынак касцёла - адзіны нэагатычны помнік у Бабруйску. Але ён схаваны за прыбудовай ААТ «Бабруйскбудкомплекс». Вяртанне першапачатковага выгляду святыні прынесла б месту значную карысць. Адноўленая бажніца стала б сапраўднай аздобай архітэктурнага ансамбля горада».

На працягу вясны актывісты сабралі подпісы ў падтрымку вяртання касцёлу гістарычнага выгляду.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны ў 1906 годзе. У 1968 году фасад святыні быў забудаваны пяціпавярховікам, у якім размясцілася адміністрацыя Бабруйскага будаўнічага камбіната (з 2012 года - ААТ «Бабруйскбудкомплекс»).

Не так даўно «Бабруйскбудкомплекс» быў прызнаны банкрутам.

Прадпрыемства будзе зліквідаванае пад верасень 2018 года.

Адміністрацыя места мяркуе выставіць будынак на аўкцыён, прапаноўваючы парафіі паўдзельнічаць у ім на агульных умовах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках