25 красавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Англіі ўзброены мужчына захапіў закладнікаў у боўлінг-клубе

У Англіі ўзброены мужчына захапіў закладнікаў у боўлінг-клубе
ФОТА: @IANBROWNUK/TWITTER

Раён забаўляльнага цэнтра ачэплены паліцыяй, над ім лятае гелікаптэр.

У Англіі ўзброены мужчына захапіў закладнікаў у будынку гандлёва-забаўляльнага цэнтра ў горадзе Нанітане графcтва Уоркшыр, паведамляе тэлеканал Sky News са спасылкай на відавочцу.

Са слоў суразмоўцы тэлеканала, раён забаўляльнага цэнтра ачэплены паліцыяй, над ім лятае гелікаптэр. Адзін з паліцыянтаў патлумачыў здарэнне тым, што нейкі ягамосць з стрэльбай узяў у боўлінгу як мінімум траіх закладнікаў.

Яшчэ адзін сведка паведаміў Sky News, што паліцыя замкнула рэстарацыю побач з боўлінг-клубам, забараніўшы яе наведвальнікам наступныя некалькі гадзін выходзіць вонкі, паведамляе РБК.

Coventry Telegraph паведамляе, што да месца здарэння прыехалі некалькі самаходаў хуткай дапамогі, а таксама паліцэйскі бронеаўтамабіль. Карэспандэнт выдання пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ў будынку ёсць закладнікі. Аднаго з іх злачынец падводзіў да шкляных дзвярэй, каб прадэманстраваць паліцыі сур'ёзнасць сваіх намераў.

У афіцыйным twitter гарадской паліцыі інфармацыю пра закладнікаў не каментуюць, раячы грамадзянам унікаць з'яўлення ў гэтым раёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках