19 красавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шура, не будзь як Януковіч!»: Беларусы ў цэнтры Менска патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі

3
«Шура, не будзь як Януковіч!»: Беларусы ў цэнтры Менска патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі

Якім убачылі Марш абураных беларусаў 2.0 украінскія СМІ.

21 кастрычніка беларуская апазіцыя арганізавала ў Менску акцыю пратэсту пад лозунгам Марш абураных беларусаў 2.0. Арганізатары надумалі прадаўжаць папярэднія пратэсты супраць палітыкі беларускіх уладаў, піша выданне dialog.ua, спасылаючыся на сродкі масавай інфармацыі Беларусі.

Удзельнікі дэманстрацыі скандавалі лозунг «Жыве Беларусь!», патрабавалі таксама адстаўкі Лукашэнкі.

Людзі сабраліся на цэнтральнай Кастрычніцкай плошчы, праз нейкі час некалькі сотняў чалавек прайшлі па цэнтры беларускай сталіцы да плошчы Незалежнасці.

Праходзячы ля дома КДБ, дэманстранты скандавалі «Свабоду палітычным зняволеным».

Адзін з лідараў апазіцыі Мікалай Статкевіч заклікаў беларусаў пазбавіцца ад страху і выйсці на дэманстрацыю. «Хтосьці павінен трымаць гэты сцяг свабоды, сцяг барацьбы. Мы будзем яго трымаць і падымаць яго рэгулярна і будзем падаваць магчымасць грамадству ўдзельнічаць у гэтым!» - заявіў ён.

Беларускі апазіцыйны палітык мяркуе, што лукашэнкаўская ўлада спрабуе запалохаць людзей, бо перад правядзеннем дэманстрацыі, некалькіх актывістаў затрымалі праваахоўныя органы.

Статкевіч раскрытыкаваў сітуацыю ў беларускім войску, дзе апошнім часам былі апублікаваныя выпадкі дзедаўшчыны. Беларусы параўналі Лукашэнкі з экс-прэзідэнтам Украіны Януковічам. Адным з лозунгаў акцыі былі словы: «Шура, не будзь Януковічам! Не пілуй залаты батон!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках