24 красавiка 2024, Серада, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць практычных парад жаўнеру ў беларускім войску

57
Пяць практычных парад жаўнеру ў беларускім войску

Змагацца з дзедаўшчынай павінны не толькі тыя, чые сыны служаць у частцы, а ўсе грамадзяне.

Пасля трагедыі ў Печах у рэдакцыю vkurier.by прыйшоў ліст, у якім былы жаўнер, які праходзіў тэрміновую службу яшчэ ў 2011-2012 годзе, шчыра і падрабязна распавёў, што такое дзедаўшчына, адкуль яна бярэцца, хто такі «чорт», што такое «ласі», і як дзейнічаць блізкім, каб не нашкодзіць навабранцу тэрміновай службы.

«Былы жаўнер» прызнаўся, што ўспамінаць сваю службу ў войску яму эмацыйна няпроста. Хлопец падрабязна адказаў на пытанні «з чаго пачынаецца дзедаўшчына» і «як простыя сучасныя хлопцы прадаўжаюць захоўваць жорсткія традыцыі» і даў некалькі даволі цікавых парад, як не нашкодзіць сваім блізкім.

Першае, і самае важнае: калі вы наведваеце свайго сябра \хлопца\ сваяка ў першыя паўгода ягонай службы, ніколі не пытайцеся пра дзедаўшчыну. Праўды ён вам хутчэй за ўсё не скажа, але ягоныя калегі могуць пачуць, а калі потым у кароткія тэрміны прыбудзе праверка, могуць падумаць, што жаўнер паскардзіўся. Гэта дрэнна адаб'ецца на ягонай службе.

Другое: не бярыце занадта шмат ежы. Разумею, хочацца максімальна дапамагчы блізкаму, але, нават калі ў частцы няма дзедаўшчыны, ежу ўсё адно забаронена захоўваць яе. А калі ў частцы ёсць моцная дзедаўшчына, ежу, якую забярэ з сабой ваш блізкі, з’ядуць дэмбелі. Гэта тычыцца пасылак.

Трэцяе: грашовая падтрымка вельмі важная для жаўнера. Ведаючы заробкі нашых людзей, складана раіць выслаць пэўную суму, якую просіць жаўнер, у самыя кароткія тэрміны. Але лепш паспрабуйце, ад гэтага можа залежаць вельмі многае.

Чацвёртае: калі праз званок або падчас сустрэчы ваш блізкі распавёў аб прыніжэннях і беззаконні, не трэба мітусіцца. Гэта можа нашкодзіць. Захавайце халодную галаву (паспрабуйце) і пасля спрабуйце развязаць праблему ананімна, праз арганізацыі (праваабарончыя ці іншыя) або з дапамогай ананімных лістоў.

Пятае: змагацца з дзедаўшчынай павінны не тыя людзі, чые блізкія знаходзяцца ў залежнасці ад гэтай сістэмы, а мы - простыя грамадзяне. Інакш мы ўбачым толькі больш выпадкаў, падобных да таго, што адбыліся ў Печах.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках