1 траўня 2024, Серада, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі напраўду каштуе «бясплатны» дзіцячы садок

28
Колькі напраўду каштуе «бясплатны» дзіцячы садок

Месячная плата за дзіцячую групу ў садку набліжаецца да рэальнага сярэдняга заробку ў рэгіёнах.

Надоечы ўлады выказалі намер арганізаваць у дзіцячых садках платныя групы. Журналісты «БГ» надумалі падлічыць на прыкладзе дзвюх сем'яў Берасцейшчыны, колькі каштуе бясплатныя дзіцячая група ў садку.

Гарадскі дзіцячы садок

У берасцейкі Дыяны двое дзяцей ўзросту дзіцячага садка. Старэйшай дачцэ - 5,5 года. Яна ходзіць у старэйшую групу аднаго з дзіцячых садкоў у цэнтры Берасця. Малодшаму сыну - 3,5 года. Ён наведвае малодшую групу. Кожны год Дыяна выкладвае круглую суму на бясплатны(!) дзіцячы садок, супастаўную з 5,5 бюджэтамі пражытковага мінімуму (з 1 жніўня 2017 года БПМ складае 197,57 беларускіх рублёў). Гэта значыць на дзіцячы сад у маладой берасцейкі сыходзіць блізу 1 100 рублёў за год, або 122 рублі на месяц, за дваіх дзяцей.

Адкуль бярэцца такая сума?

Харчаванне ў дзіцячым садку ў групе дзённага знаходжання на дзіця ад 3 да 6 гадоў каштуе 2,37 рубля за дзень. Гэта значыць блізу 50 рублёў на месяц. Калі ў сям'і такіх дзяцей двое, то даецца зніжка на 30%. Гэта значыць на «паесці» ў дзіцячым садку сыходзіць блізу 36 рублёў за месяц на адное дзіця.

У канцы лета ў дзіцячым садку вывешваюць пералік таго, што трэба прынесці ў групу. У спісе традыцыйна канцылярскія тавары, спартыўны абутак і форма, туалетная папера і сурвэткі.

Акрамя таго, у дзіцячым садку просяць здаваць у кожную групу па 6 рублёў на паўгоддзе на мыйныя сродкі, 3 рублі на месяц на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, 4 рублі на паход у тэатр. Асобны артыкул выдаткаў - зборы бацькоўскага камітэта на падарункі дзецям і выхавацелькам, іншыя патрэбы групы.

Пры гэтым у гэтыя «іншыя патрэбы» не ўваходзяць значныя звышвыдаткі. Так, у групе сына папрасілі прынесці па 20 рублёў на мэблю, яшчэ 22 - на падушку. Вядома, што такія «паборы» не з'яўляюцца абавязковымі і выхавацелькі, кіраўніцтва садка адказваюць на незадаволенасць бацькоў, маўляў, «можаце грошы не прыносіць, гэта не абавязкова, але гэта ж вашы дзеці...»

Асобна аплачваюцца прапанаваныя ў садзе дадатковыя заняткі. 10 - 12 рублёў за месяц, напрыклад, каштуе наведванне харэаграфічнага гуртка.

Каштарыс

«БГ» падлічыла, колькі будуць каштаваць набыткі паводле спісу садка і здача на ўсе «патрэбы» дзецям Дыяны, падаем поўны прайс-ліст для дваіх дзяцей. Мінімальныя кошты на тавары падгледзеўшы ў гіпермаркетах і крамах горада над Бугам.

У паселішчы яшчэ больш

У адным з паселішчаў Столінскага раёна жыве Крысціна. У яе таксама двое дзяцей ходзяць у дзіцячы садок. Старэйшай дачцэ - 5,5 гадоў, малодшай - 3,5 года. У вясковым дзіцячым садку акрамя канцылярскіх вырабаў у спісе для кожнай групы - пералік мыйных сродкаў, пітная вада, настольныя гульні, казкі ды іншае. Увесь гэты набор трэба прыносіць раз на паўгода. На кожнае дзіця. Куды сыходзіць 20 слоікаў сродку для прыбіральні (адпаведна колькасці дзяцей у групе), уявіць складана.

Асобна трэба здаваць раз на год па 15 рублёў з кожнай сям'і на рамонт садка і іншыя выдаткі. Напрыклад, у гэтым годзе збіралі ў групе для малодшай дачкі па 2 рублі на кубачкі для дзяцей.

Гадавая сума выходзіць не большай, чым у горадзе над Бугам толькі праз тое, што паселішча знаходзіцца ў Чарнобыльскай зоне, дзе на харчаванне дзяцей даецца зніжка 50%.

У выніку, паводле падлікаў «БГ», вясковы дзіцячы сад, куды Крысціна водзіць сваіх дачок, каштуе сям'і 957,2 рублі на год, або 106 рублёў на месяц.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках