1 траўня 2024, Серада, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А вада цёплая, ажно 7°С»

5
«А вада цёплая, ажно 7°С»

Як беларускія «маржы» спаборнічалі на Камсамольскім возеры.

З 20 да 22 кастрычніка на сталічным Камсамольскім возеры прайшоў Фестываль гартавання і зімовага плавання «Белгарт Опэн». Як «маржы» спаборнічалі ў практычна ледзяной вадзе, глядзіце ў фотарэпартажы інфармагенцтва «Мінск-Навіны».

- Я за 13 хвілін 6 секунд адолеў кіламетр. Вядома, складаней, чым у дарагім басэйне, але некрытычна. А вада цёплая, ажно 7°С. Вось у Польшчы, калі ўдзельнічаў у адборачных спаборніцтвах на чэмпіянат Еўропы, было дзесьці +3-4°С. Праплыў тады 5 кіламетраў за 56 хвілін, пасля чаго дні тры ў ложку ляжаў, аднаўляўся, - распавёў журналістам 26-гадовы плывец з Віцебска Яраслаў Пронін, пераможца заплыву на дыстанцыі 1 000 метраў вольным стылем. - Ці адбівалася на здароўі? Ды ўсё нармальна. Усё ж рыхтаваўся да гэтага 2 гады. Узімку тры-чатыры разы на тыдзень хадзіў на Дзвіну, летам у ванну набіраў халодную ваду, клаў туды лёд, каб дамагчыся +2°С, і ляжаў па 15-20 хвілін.

ЯРАСЛАЎ ПРОНІН

Фестываль «Белгарт Опэн» стаў першым этапам Кубка Беларусі ў спартыўным зімовым плаванні. Другі пройдзе на Камсамольскім возеры з 1 да 3 снежня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках