26 красавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Польскае радыё»: У Менску прайшоў Марш абураных беларусаў

1
«Польскае радыё»: У Менску прайшоў Марш абураных беларусаў
Фота: «Наша Ніва»

Наступная акцыя плануецца на 25 сакавіка 2018 года, калі будзе святкавацца стагоддзе БНР.

У Менску прайшоў Марш абураных беларусаў 2.0 пад кіраўніцтвам аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча. На Маршы вылучаліся патрабаванні аб скасаванні дэкрэта аб «дармаедах», падвышэнні заробкаў і пенсій, барацьбе з дзедаўшчынай і гвалтам у войску. Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі, але Мікалай Статкевіч загадзя папярэдзіў улады аб яе правядзенні. 16 кастрычніка палітык адправіў у Менгарвыканкам апавяшчэнне аб правядзенні акцыі, паведамляе «Польскае радыё».

Статкевіч прапанаваў гарадскім уладам «выканаць патрабаванні Канстытуцыі і забяспечыць бесперашкоднае правядзення масавага мерапрыемства і бяспеку». У акцыі ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. На заканчэнне Мікалай Статкевіч падзякаваў усім, хто прыйшоў на Марш, назваўшы гэтых людзей соллю зямлі.

Са слоў аднаго з лідараў БНК, наступная буйная акцыя плануецца на 25 сакавіка 2018 года, калі будзе святкавацца стагоддзе БНР. Акцыя адбудзецца на плошчы Якуба Коласа і будзе свайго кшталту фіналам кампаніі «Улада - народу!».

Статкевіч адзначыў, што мерапрыемствы ў рамках гэтай кампаніі будуць праходзіць у рэгіёнах. Фармат акцый пакуль вызначаецца.

Некаторыя актывісты, якія, напэўна, узялі б удзел у акцыі, адбываюць адміністрацыйныя арышты. Так, 11 кастрычніка для адбыцця пакарання паводле раней вынесенай судовай пастанове ў Менску былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель і сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец. Яны асуджаны на 15 дзён за ўдзел у Акцыі папярэджання супраць вучэнняў «Захад-2017», якая прайшла ў Менску 8 верасня. 13 кастрычніка на 10 дзён быў арыштаваны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі.

За ўдзел у гэтай жа акцыі на пяць дзён асуджаны і сам Мікалай Статкевіч, аднак пасля суду яго не затрымлівалі. Палітык не выключаў, што ён будзе затрыманы незадоўга да акцыі.

Яшчэ да пачатку акцыі паведамлялася, што ў рэгіёнах затрымалі некалькіх чалавек, якія збіраліся ехаць на Марш. Гэта, напрыклад, актывіст прафзвязу РЭП Рыгор Грык. Яго затрымалі ў Баранавічах на пероне вакзала перад пасадкай у цягнік. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Раніцай 21 верасня ў Маладзечне затрымалі старшыню Менскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксандра Абрамовіча.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках