20 красавiка 2024, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для ўладаў імя Паліенкі - як костка ў горле»

5
«Для ўладаў імя Паліенкі - як костка ў горле»
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: TUT.BY

Палітвязень далей ламае сістэму.

Актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенку адправілі ў штрафны ізалятар на 7 дзён.

Пра гэта хлопец напісаў свайму сябру Вячаславу Касінераву, паведамляе belsat.eu.

«Далі 7 дзён штрафнога ізалятару за тое, што павесіў прасціну на ложак. І нібыта за тое, што не выйшаў на шпацыр», - напісаў Паліенка на паштоўцы, адрасаванай сябру.

Як адзначыла ў гутарцы з журналістамі сяброўка палітвязня Марына Насенка, паштоўку Паліенка напісаў яшчэ 13 кастрычніка - гэта значыць на сёння ягоныя 7 дзён штрафным ізалятары ўжо прайшлі.

«Амаль кожныя два месяцы Паліенку кідаюць у штрафны ізалятар за нейкія мінімальныя, дробныя парушэнні. Тое, што адбываецца - гэта ціск як на яго там, у турме, так і на ягоных паплечнікаў тут, на волі. Для ўладаў любое яго імя на акцыях салідарнасці - гэта як костка ў горле. Мы бачым, што і сёння на Маршы абураных беларусаў людзі таксама выходзілі з партрэтамі Зміцера», - распавяла Марына Насенка.

У жніўні Паліенку адправілі ў штрафны ізалятар за адмову мыць прыбіральню. Тады яго таксама пазбавілі магчымасці сустрэцца з бацькамі.

У кастрычніку 2016 года Паліенку асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за нібыта напад на міліцыянта падчас веласіпеднага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Увесну гэтага года Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Паліенку вязнем сумлення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках