24 красавiка 2024, Серада, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Верамеенка: Улады жанглююць адсоткамі за камуналку

3
Сяргей Верамеенка: Улады жанглююць адсоткамі за камуналку
СЯРГЕЙ ВЕРАМЕЕНКА

А плаціць за ўсе «хітрыкі» будуць беларускія сем'і.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу з Горадні Сяргей Верамеенка, каментуючы інфармацыю аб тым, што ўлады чатыры гады рыхтавалі рэформу ЖКГ і вызначылі, што яна не патрэбная:

- Вельмі складана каментаваць абсурд. У нашай краіне чыноўнікаў і спецыялістаў набіраюць не паводле прафесійных якасцяў, а каб чалавек быў лаяльны. Чаго ж яшчэ можна чакаць ад такіх людзей?

Зразумела, што ніякай практычнай карысці для дзяржавы, каб наша структура ЖКГ палепшылася, яны не прынясуць. Уся сістэма Лукашэнкі пабудаваная такім чынам, што гэтая піраміда працуе толькі на лаяльнасці ніжэйшага чыноўніка да вышэйшага, таму, што б яны не зрабілі, у іх нічога не атрымаецца.

Усё гэта вядзе нас у тупік. Улады могуць трохі замарудзіць крок, могуць нейкі час трымацца на крэдытах, але ўсё адно гэта дарога да тупіковай сітуацыі. Ніякай мадэрнізацыі пры цяперашняй уладзе быць не можа.

Нас прадаўжаюць дурыць адсоткамі ў аплаце паслуг ЖКГ. Сямашка кажа пра 16%, якія плацім толькі за ацяпленне. Улады ўсяляк спрабуюць жангляваць адсоткамі. Няма ніякіх канкрэтных, прызначаных лічбаў. Такая сістэма, што за ўсе гэтыя «прарывы цеплатрас» мы ўсё адно будзем плаціць.

Магу прывесці маленькі прыклад. Некалькі гадоў таму я быў назіральнікам на «выбарах» у Горадні і каб, скажам так, скласці мне «процівагу» прыйшоў малады хлопец, майстар з управы ЖЭСа. Пры мне ён тэрмінова тэлефанаваў кудысьці, заказваў сетку.

Мне ўдалося даведацца ад яго, што ў горадзе прарвала трубу. Каб не паказваць людзям, што нешта здарылася, яны тэрмінова шукалі ў нейкай вайсковай частцы маскіровачную сетку. Хацелі накрыць трубу, каб не паказаць, што ў нас усё дрэнна. Вось гэта і ёсць той абсурд, у якім мы жывем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках