1 траўня 2024, Серада, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Валадзько рэальна можа з'ехаць у Італію

2
Чаму Валадзько рэальна можа з'ехаць у Італію
Валерыюс Міжыгурскіс

Футбольны агент распавёў аб працаўладкаванні беларусаў за мяжой і «залатую» інтрыгу чэмпіянату краіны.

Літоўскі мэнэджар Валерыюс Міжыгурскіс даўно працуе з беларускімі футбалістамі. Цяпер сябар Арцёма Радзькова супрацоўнічае з Максімам Валадзько, Яўгенам Яблонскім, Максімам Бардачовым, Антонам Пуцілам і Сяргеем Кісляком, піша «Трибуна».

Партнёр вядомага расейскага агента Арсэна Мінасава адзін з нямногіх, хто працаўладкоўвае нашых суайчыннікаў у добрых еўрапейскіх чэмпіянатах. У размове з Аляксандрам Івуліным ён пацвердзіў цікавасць італійцаў да Максіма Валадзько, распавёў аб магчымым вяртанні Кісляка ў «Газіянтэпспар» і растлумачыў, чаму турэцкі Д2, у якім гуляе Антон Пуціла - турнір добрага ўзроўню.

Максім Валадзько і клуб Серыі А

- Да Максіма ёсць рэальная цікавасць аднаго з клубаў Серыі А. Праўда, па больш падрабязную інфармацыю вам лепш звярнуцца да кіраўніцтва БАТЭ. У барысаўцаў дзейны кантракт з футбалістам, таму босы клубаў кантактуюць наўпрост. Я не ў курсе на якой стадыі перамовы знаходзяцца цяпер, бо італійцы звярталіся ў клуб без дапамогі пасярэднікаў.

Іх цікавасць да Максіма мяне не здзівіла. Валадзько - моцны футбаліст, які добра правёў апошнія матчы за нацыянальную каманду. Ён заўсёды ўпэўнена выступае на міжнароднай арэне. Не ўзгадаю ніводнай ягонай няўдалай гульні ні ў Лізе чэмпіёнаў, ні ў Лізе Еўропы. Чалавек вельмі ўпэўнена глядзіцца ў еўракубкавых сустрэчах, гэта і падкупіла селекцыянераў. Тым больш, цяпер Макс знаходзіцца ў вельмі добрым футбольным узросце (24 гады) - самы час пераходзіць у больш моцны чэмпіянат.

- Выходзіць, зацікавіць італійцаў Валадзько дапамаглі толькі матчы за нацыянальную каманду?

- Прызнацца, мяне здзіўляла, што ў чэмпіянаце Беларусі сёлета Валадзько праводзіў шматлікія матчы не цалкам, але гэта трэнерская пастанова. Аляксандр Ермаковіч бачыць Макса кожны дзень, яму лепш ведаць, у якім стане знаходзіцца гулец.

Паўтаруся, у кастрычніку Валадзько выдатна згуляў за нацыянальную каманду. Выбачайце, але беларусы гулялі не супраць якіх-небудзь фанцікаў. Максім праявіў сябе годна. Самі разумееце, усе еўрапейскія скаўты сочаць за матчамі еўракубкаў і гульнямі топавых нацыянальных каманд. Людзі бачаць, што чалавек добра глядзіцца на такім узроўні. Мяркую, сустрэчамі супраць галандцаў і французаў Валадзько проста пацвердзіў свой клас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках