1 траўня 2024, Серада, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

TVN24: Марш абураных беларусаў 2.0 прайшоў вуліцамі Менска

1
TVN24: Марш абураных беларусаў 2.0 прайшоў вуліцамі Менска
ФОТА: DE.COM

Польскі тэлеканал прысвяціў сюжэт акцыі 21 кастрычніка ў Менску.

Суботні пратэст у Беларусі стаў прадаўжэннем перапыненых на летні перыяд масавых акцый супраць дэкрэта №3 «аб дармаедстве», паведаміў 21 кастрычніка польскі тэлеканал TVN24.

У цэнтры Менска прайшоў Марш абураных беларусаў 2.0 - акцыя супраць эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца ўладамі Беларусі, у тым ліку і сумна вядомага дэкрэта «аб дармаедах», а таксама супраць «дзедаўшчыны» ў войску.

«Улады баяцца толькі масавага пратэсту, таму спрабуюць нас стрымаць, каб мы не выходзілі на вуліцы», - сказаў у пачатку акцыі адзін з яе арганізатараў Мікола Статкевіч.

«Тое, што робяць улады - гэта дыскрэдытацыя дзяржавы», - заявіў Статкевіч.

У акцыі ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Падчас пратэсту людзі скандавалі сацыяльныя і палітычныя лозунгі, якія заклікаюць скасаваць дэкрэт №3, ліквідаваць «дзедаўшчыну» ў войску, вызваліць палітвязняў.

У апошнія тыдні ўсю Беларусь патрэсла смерць 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча. На думку сям'і, ён быў забіты стараслужбоўцамі ў частцы.

Апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык заявіў, што беларускія ўлады адабралі ў народа свабодныя выбары і незалежныя суды. Пасля кароткага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Менска пратэстоўцы прайшлі Маршам да плошчы Незалежнасці.

Акцыю апазіцыі транслявалі незалежныя медыі, у тым ліку «Радыё Свабода» і «Белсат». Перад акцыяй пратэсту стала вядома аб затрыманні ў розных гарадах Беларусі лідараў і актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках