1 траўня 2024, Серада, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам за $500 прадавалі абанементы ў няісны спартовы клуб

8
Менчукам за $500 прадавалі абанементы ў няісны спартовы клуб

Расейскі фітнэс-клуб павінен быў адкрыцца яшчэ ў лютым.

Больш за 30 менчукоў спрабуюць вярнуць свае грошы за набытыя абанементы ў спартовую залу, якую планавалася адкрыць у складзе ФАЦ на Рафіева, які на стадыі будаўніцтва.

Расейскі фітнэс-клуб павінен быў адкрыцца яшчэ ў лютым. Год таму забудоўшчык заяўляў пра гатоўнасць комплексу на 95%, але цэнтр і фітнэс-клуб усё яшчэ закрыты, піша citydog.by.

Сярод пацярпелых - мянчанка Тамара Буча, якая заплаціла за безлімітны абанемент 990 руб: «Цяпер я хачу, каб мне вярнулі грошы».

Мянчук Міхаіл у лістападзе мінулага года ў ГЦ «Магніт» у пункце продажаў купіў гадавы анлім «усё ўключана» за 850 руб. «Купіўся на тое, што басейн, групавыя трэніроўкі, трэнажорная зала. У выніку прайшоў практычна год, дзе мае грошы, невядома, спарткомплекс закрыты, на сувязь ніхто не выходзіць. Я спрабаваў тэлефанаваць на іх нумары, ніхто не адказвае».

Мяркуючы з сюжэту, сітуацыя пакуль ніяк не развіваецца, але Міхаіл пагражае міліцыяй і судом і беспаспяхова спрабуе датэлефанавацца ўладальнікам клуба.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках