1 траўня 2024, Серада, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля помнікаў савецкім вайскоўцам у Літве з'явіліся спецыяльны таблічкі

3
Ля помнікаў савецкім вайскоўцам у Літве з'явіліся спецыяльны таблічкі

Таблічкі тлумачаць, што надпісы на помніках не варта ўспрымаць як ісціну.

Самакіраванне Біржайскага раёна Літвы на сваю ініцыятыву ўсталявала таблічкі на месцах пахавання савецкіх вайскоўцаў, на якіх паказваецца, што надпісы на старых таблічках не адпавядаюць гістарычнай праўдзе, піша Delfi.

Ужо ўсталёўваюцца таблічкі, у якіх тлумачыцца, што надпісы на іх не варта ўспрымаць як ісціну, паведаміла ў суботу газета Lietuvos zinios. «Мы адчуваем, што зрабілі ўнёсак у вяртанне гістарычнай праўды і мяркуем, што зрабілі правільна. Аднак мы б не здзівіліся, калі б нашы намаганні былі б ацэненыя як свавольства, і мы б атрымалі за гэта па шапцы», - прызнаўся ў інтэрв'ю выданню Далюс Мікеленіс, які адказвае за пытанні аховы помнікаў у Біржайскім раённым самакіраванні.

Намеснік дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны Аўдрус Скайсціс заявіў, што самакіраванні маюць права дадаваць тлумачальныя таблічкі да помнікаў, у гэтым пытанні ім нават не патрэбныя дырэктывы зверху.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках