1 траўня 2024, Серада, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гідрамет распавёў пра надвор'е на тыдзень

Гідрамет распавёў пра надвор'е на тыдзень
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Заўтра чакаюцца невялікія ападкі, магчымы мокры снег.

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца халоднае няўстойлівае надвор'е, характэрнае для апошняй паловы восені. У пачатку тыдня пераважна ўплываць на надвор'е ўсё яшчэ будзе вобласць павышанага атмасфернага ціску, так што абыдзецца без ападкаў - толькі на паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы. Але ў сярэдзіне тыдня надвор'е пачне мяняцца, і ў чацвер атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, прынясуць ападкі ў выглядзе снегу, які будзе пераходзіць у дождж. І ўжо ў ноч на чацвер у Беларусі чакаецца першы снег. Пра гэта tut.by распавяла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

24 кастрычніка, у аўторак, пераважна без ападкаў, толькі ўначы і ўранку месцамі на паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія ападкі - дождж, магчымы мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1...7°С, толькі на паўднёвым захадзе не ніжэй за 0...+3°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе +1...7°С.

25 кастрычніка, у сераду, уначы без ападкаў, удзень у заходніх раёнах Беларусі кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Удзень на захадзе парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -6...+1°С, на ўсходзе краіны паветра астудзіцца да -8°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе +1...7°С.

26 кастрычніка, у чацвер, чакаецца пагаршэнне варункаў надвор'я. На большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкі - мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і раніцай слабы галалёд. Дыскамфорту дадасць парывісты вецер. Хоць ўстойлівага снежнага покрыва не сфармуецца, аднак варункі надвор'я для аўтамабільнага транспарту ўскладняцца, асабліва на паўночна-ўсходняй палове краіны, так што будзьце асцярожныя. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад -5°С на паўночным усходзе да +6°С на паўднёвым захадзе краіны; максімальная тэмпература ўдзень +2...8°С, на паўднёвым захадзе яна павысіцца да +9...12°С.

У пятніцу, 27 кастрычніка, захаваецца няўстойлівае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы, уначы і раніцай на паўночным усходзе магчымы мокры снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра цягам дня складзе +3...9°С, уначы ў паўночна-ўсходніх раёнах блізу 0°C, удзень на паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература да +11°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках