1 траўня 2024, Серада, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамбамбуля» дасць навагодні канцэрт у Менску

«Крамбамбуля» дасць навагодні канцэрт у Менску

Легендарны гурт выступіць з праграмай «Партызаны каляднага лесу».

21 снежня гурт «Крамбамбуля» выступіць у Prime Hall з праграмай «Партызаны каляднага лесу». Гледачоў чакаюць найлепшыя песні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою, піша tut.by.

- У кожным лесе ёсць свае партызаны. Яны дапамагаюць святому Мікалаю: ахоўваюць елкі і зайцоў, сочаць, каб ніхто не сапсаваў добрым людзям свята. Прапануем далучыцца да нашага вясёлага патруля і праспяваць разам пару дзясяткаў песень, - кажуць музыкі.

Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе. Актуальны склад групы: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

Старт продажу квіткоў у сераду 25 кастрычніка а 12.00.

Кошт квіткоў: танцпляцоўка (першыя 200) - 35 руб, танцпляцоўка (астатнія) - 40 руб, з месцамі - ад 42 руб.

Інфалінія +375 33 661-14-32.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках