26 красавiка 2024, Пятніца, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адміністрацыю Лукашэнкі адправілі яшчэ амаль 4 тысячы патрабаванняў аб адстаўцы Раўкова

19
У адміністрацыю Лукашэнкі адправілі яшчэ амаль 4 тысячы патрабаванняў аб адстаўцы Раўкова
АНДРЭЙ РАЎКОЎ
ФОТА: БЕЛТА

Ва ўладаў ёсць 30 дзён, каб адказаць на патрабаванні беларусаў.

Раніцай 23 кастрычніка ў саўмін былі адпраўленыя 3778 подпісаў, сабраных на платформе petitions.by пад патрабаваннем «адстаўкі міністра абароны і паўнавартаснага і ўсебаковага расследавання фактаў катаванняў, забойстваў і бесчалавечнага абыходжання з жаўнерамі», піша «Салідарнасць».

Нагадаем, збор подпісаў на платформе Zvarot.by быў заблакаваны міністэрствам абароны, пасля чаго акцыя прадоўжылася на новай платформе.

Аднак, сабраныя на Zvarot.by 9614 подпісаў, якія адказвалі патрабаванням Закона «Аб зваротах грамадзян», 18 кастрычніка былі адпраўленыя ў адміністрацыю Лукашэнкі, саўмін, «парламент» і Мінабароны ў форме калектыўнага звароту. Згодна з законам, у пералічаных структур ёсць 30 дзён для адказу на гэты зварот.

Як раней паведамляў сайт Charter97.org, петыцыя была складзеная пасля таго, як стала вядома аб жудасных абставінах гібелі жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча у вайсковай частцы ў Печах. Ногі 21-гадовага шарагоўца былі звязаныя, на галаву нацягнутая цішотка.

Следчы камітэт пацвердзіў амаль усё, што Коржыч распавядаў сваякам і сябрам пра дзедаўшчыну ў сваёй частцы: у яго адабралі банкаўскую картку, за карыстанне тэлефонам прымушалі плаціць. Сяржанты рэгулярна атрымлівалі «даніну» цыгарэтамі і прадуктамі харчавання, а кіраўнікі роты, дзе служыў Саша, ведалі пра гэта ўсё, але глядзелі скрозь пальцы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках