19 красавiка 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнэт выклалі невядомую песню Уладзіміра Мулявіна

1
У інтэрнэт выклалі невядомую песню Уладзіміра Мулявіна

Запіс з'явіўся на youtube-канале «Песняры часу свайго» ўкраінска-шатландскай даследчыцы фольк-музыкі.

- Гэта матэрыял з майго асабістага архіва, - распавядае kp.by ўкраінска-шатландская даследчыца фольк-музыкі Анжэла Гергель. - Песню зафіксавалі на рэпетыцыі ансамбля як раз тады, калі рыхтавалася да здачы праграма «Вянок». Плёнка мне дасталася ў свой час ад аднаго з музыкаў ансамбля.

Жартоўная рэч «Па ляду, у глухім бары» павінна была ўвайсці ў праграму «Песняроў» на вершы Максіма Багдановіча «Вянок» нароўні са «Слуцкімі ткачыхамі», «Веранікай» і «Зоркай Венерай». Але Уладзімір Мулявін чамусьці наважыў выключыць нумар з цыклу.

КАДРЫ З АДЗІНАГА ТЭЛЕЗДЫМКА «ВЯНКА». ФОТА: YOUTUBE.COM

- Цікава, што ўступленне да «Па ляду, у глухім бары» засталося ў праграме - яно перавандравала да песні «Вянок», - заўважае Анжэла.

Дарэчы, сёлета праграму «Вянок» аднавіў Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Іосіфа Жыновіча з удзелам музыкаў з постпесняроўскіх праектаў. Новыя аранжыроўкі дырыжор Аляксандр Крамко напісаў, мабыць, з іншай копіі запісу з той жа рэпетыцыі 1991 года. Яна трапіла ў калектыў праз маскоўскіх прыхільнікаў ансамбля.

Першы паказ «Вянка» з аркестрам адбыўся 9 верасня каля Ратушы, а наступны плануецца на 9 снежня - у дзень нараджэння Максіма Багдановіча. На гэтых канцэртах «Па ляду, у глухім бары» таксама гучыць сярод іншых нумароў цыклу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках