27 красавiка 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё, што трэба ведаць пра Андрэя Бабіша

1
Усё, што трэба ведаць пра Андрэя Бабіша
АНДРЭЙ БАБІШ
ФОТА: EPA

21 кастрычніка на выбарах у чэшскі парламент перамог папулісцкі Рух ANO.

Фінансуе і ўзначальвае яго другі чалавек у спісе самых багатых людзей Чэхіі Андрэй Бабіш.

НВ распавядае пра Бабіша, якога многія параўноўваюць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, і які можа стаць новым прэм'ерам Чэхіі, нягледзячы на мноства скандалаў, у якіх ён фігуруе, і нежаданне лідараў іншых палітсілаў дазволіць яму заняць гэтую пасаду.

Лідар партыі з нявызначанымі поглядамі

Рух ANO, які атрымаў 29,78% галасоў і 78 мандатаў у Палаце дэпутатаў, некалькі разоў змяняў сваю палітычную пазіцыю.

У 2013 годзе партыя ўдзельнічала ў выбарах як ліберальная - яна выступала супраць высокіх падаткаў і карупцыі ў Чэхіі, а таксама за ўзмацненне супрацоўніцтва з ЕЗ.

Аднак пасля выбараў Бабіш, які стаў міністрам фінансаў, стаў праводзіць кансерватыўную фінансавую палітыку.

Перад новымі выбарамі рух ANO змяніў рыторыку і пачаў выступаць супраць мігрантаў і за павелічэнне падтрымкі мясцовых вытворцаў. Партыя таксама абяцала дамагацца рэфармавання Еўразвязу.

Акрамя таго, рух ANO адышоў ад ідэалогіі лібералізму, прапанаваўшы пашырыць бюджэтныя выдаткі, прынамсі, на сацыяльную сферу і на войска.

Адсутнічае ў ANO і пэўная пазіцыя наконт канфлікту Украіны і Расеі. У руху ёсць як прарасейскія палітыкі, так і спачуваючыя Украіне.

У партыйнай праграме ANO прапануецца «імкнуцца да выпрацоўкі новай стратэгіі дачыненняў з Расеяй, з тым каб умацаваць архітэктуру бяспекі ў Еўропе і спрыяць развіццю гэтых стасункаў», але што гэта азначае - незразумела. У партыі таксама заяўлялі, што кіруюцца міжнародным правам, у тым ліку - павагай да тэрытарыяльнай цэласнасці.

Сам Бабіш ухіляўся ад пытанняў аб сваёй замежнапалітычнай пазіцыі.

У той жа час, ён цесна звязаны з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам, які нядаўна праславіўся прапановай падчас пасяджэння ПАРЕ прадаць акупаваны Крым Расеі, бо яго анэксія - «скончаная справа».

Аднак пасля перамогі ягонай партыі на выбарах Бабіш паабяцаў, што не будзе весці перамовы аб фармаванні ўрада з прарасейскімі партыямі (SPD, якая атрымала 10,64% галасоў і кампартыяй, якая атрымала 7,765 галасоў).

Бабіш таксама падкрэсліў, што ягоная партыя - праеўрапейская і заявіў, што не варта чакаць, што ў Чэхіі будзе сфармаваны прарасейскі ўрад.

Абвінавачанне ў супрацоўніцтве з КДБ

Андрэй Бабіш нарадзіўся ў Славаччыне ў сям'і прадстаўнікоў наменклатуры і пасля заканчэння Вышэйшай эканамічнай школы ў Браціславе працаваў у сферы замежнага гандлю.

Славацкі інстытут нацыянальнай памяці апублікаваў звесткі, з якіх вынікае, што Бабіш у гэты перыяд (1980-1982) быў штатным агентам чэшскай службы бяспекі пад кодавым імем «Бурэш».

З 2011 года прадаўжаецца судовая цяжба Бабіша з Інстытутам нацыянальнай памяці Славаччыны ў сувязі з апублікаваннем гэтых звестак, якія лідар ANO называў палітычнай замовай.

Аднак, дамагчыся зняпраўджвання заявы аб ягоных сувязях са спецслужбамі Бабішу пакуль не ўдалося.

Абвінавачванні ў карупцыі

Андрэй Бабіш з'яўляецца заснавальнікам холдынгу Agrofert, у які ўваходзяць блізу 200 кампаній, у асноўным, з Чэхіі і Славаччыны. Галоўныя кірункі дзейнасці гэтага холдынгу - сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць і хімічная прамысловасць. Бабіш таксама валодае мабільным аператарам Mobil.cz.

Agrofert атрымаў у 2010 годзе дзяржаўных падатковых субсідый на суму 3 млрд крон (цяперашнім курсам - блізу 116 млн еўраў).

Акрамя таго, у 2014 годзе, калі Бабіш быў міністрам фінансаў, дзяржава даравала падатковы абавязак гэтаму холдынгу на суму 1,47 млрд крон (больш за 50 млн еўраў).

Незадоўга да выбараў быў апублікаваны таксама запіс тэлефоннай размовы, дзе Бабіш патрабуе ад падаткавікоў «забіць» праверкамі кампанію, у якой быў канфлікт з Agrofert.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках