20 красавiка 2024, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія блогеры, якія падпалілі сябе на Нямізе: Жыццё - барацьба!

9
Менскія блогеры, якія падпалілі сябе на Нямізе: Жыццё - барацьба!

Менчукі атрымалі апёкі I і II ступеняў, але ўжо адчуваюць сябе добра.

20 кастрычніка на сайце YouТube з'явілася відэа, дзе двое хлопцаў падпальваюць сябе проста каля станцыі метро «Няміга». Гэта доўжыцца паўтары хвіліны, працавала над ім чалавек восем: нехта ў кадры, хтосьці з камерай і штатывам у руках. Спачатку відаць, як галоўныя ўдзельнікі абмотваюць рукі і ногі поліэтыленавай плёнкай, затым іх памочнікі абліваюць іх бензінам і падпальваюць. Хлопцы пачынаюць бегаць па зялёнай зоне каля набярэжнай, а потым абодва скачуць у Свіслач, піша kp.by.

Маладзёны адважыліся на такі ўчынак, каб зрабіць свой канал на YouТube «Годзе спаць» больш папулярным. На ўчорашні дзень ролік, які пачынаецца словамі «Ніколі не паўтарайце ўбачанае...Вельмі небяспечна для жыцця», набраў 5000 праглядаў. У іншых відэа гэтага канала вынікі куды больш сціплыя - у сярэднім па 600 - 700 праглядаў. Каментароў да новага відэа таксама шмат, ад «З розуму сышлі» да «Супер, малайцы!».

Уважлівыя менчукі заўважылі нават нестыкоўку: на відэа няма надпісу «Слава пераможцам» на даху будынка «Цэнтра моды», які з'явіўся там у пачатку 2017 года. Некаторыя гледачы падумалі, што хлопцы знялі яго прыкладна паўгода таму.

Са слоў стваральнікаў нашумелага відэа, здымкі праходзілі 18 кастрычніка.

- Я блогер-пачатковец, не каскадзёр, - распавёў адзін з удзельнікаў відэа, 23-гадовы Аляксей. - Ідэя з'явілася пасля таго, як я зняў відэа, дзе падпаліў свае ногі да калена і рабіў сальта. Пасля мы наважыліся падпаліць сябе цалкам. Для чаго? Каб зняць відэа, якое ўбачыць вялікая колькасць людзей, падняць шуміху, праславіцца. Што тычыцца надпісу, то, калі вы не ведаеце, што аб'ектыў можа засвяціць, то можаце меркаваць, што відэа зроблена паўгода таму.

Але такая ідэя каштавала хлопцам здароўя: яны атрымалі апёкі I і II ступеняў, і абодва цяпер знаходзяцца ў лякарні.

- Атрымаць апёкі мы, відавочна, не планавалі, гэта не ўваходзіла ў нашы планы, - прадаўжае Аляксей. - Падчас таго, як беглі, я ўпаў, а затым зрабіў кулёк і рушыў у бок Свіслачы. Потым зразумелі, што хуткая дапамога нам усё ж такі патрэбная, выклікалі яе прыкладна праз гадзіну. Нас адвезлі ў лякарню. Мне зрабілі некалькі перавязак, дадому неўзабаве выпусцяць.

- Пасля гэтага шкадуеце, напэўна, што наважыліся на такое?

- Дакладна. Не думалі, што так атрымаецца. Але што зроблена, то зроблена, жыццё - гэта барацьба.

Нагадаем, у ліпені гэтага года 17-гадовы відэаблогер з Гомеля падпаліў сябе дзеля эфектнага відэа і нырнуў у фантан, у выніку хлопца адшукала міліцыя. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства і выпісалі штраф. За выхадку непаўналетняга блогера плаціць давялося ягоным бацькам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках