1 траўня 2024, Серада, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб павелічэнні выдаткаў на войска да 2,5% ВУП

1
Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб павелічэнні выдаткаў на войска да 2,5% ВУП
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Анджэй Дуда падпісаў папраўкі да Закону аб мадэрнізацыі і фінансаванні Узброеных сіл.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі да Закону аб мадэрнізацыі і фінансаванні Узброеных сіл. Законапраект прадугледжвае павелічэнне выдаткаў на войска да 2% ВУП налета і іх паступовае павышэнне да 2,1% у 2025 годзе і да 2,5% у 2030 годзе, паведамляе «Радыё Польшча».

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што выдаткі на Узброеныя сілы павінны адпавядаць дынаміцы эканамічнага росту і адпавядаць цяперашняму ВУП, а не леташняму.

Са слоў кіраўніка польскай дзяржавы, патрэбы войска велізарныя, і яны будуць расці разам з міжнародным значэннем Польшчы.

«Мы рэалізоўваем шэраг праграм, мэтай якіх з'яўляецца развіццё і мадэрнізацыя польскага войска, а таксама павелічэнне бяспекі польскіх жаўнераў. Таксама мы хочам павялічыць колькасць польскага войска», - сказаў Анджэй Дуда.

Папраўкі да закона прадугледжваюць павелічэнне колькасці польскіх войскаў да 200 тысяч жаўнер, у тым ліку новы тып Узброеных сіл - Войскі тэрытарыяльнай абароны, якія будуць налічваць блізу 50 тысяч жаўнер.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках