1 траўня 2024, Серада, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус заплаціць €14 тысяч за спробу даць хабар супрацоўніку ФСБ РФ

7
Беларус заплаціць €14 тысяч за спробу даць хабар супрацоўніку ФСБ РФ

Беларус з'яўляецца дырэктарам камерцыйнай кампаніі, якая займаецца перавозкамі.

Расейскія СМІ паведамляюць, што ў Смаленскай вобласці асуджаны грамадзянін Беларусі, які спрабаваў даць хабар супрацоўніку ФСБ РФ. Беларус з'яўляецца дырэктарам камерцыйнай кампаніі, якая займаецца перавозкамі. У Расею яны везлі яблыкі з Еўразвязу, які падпадаюць пад расейскія санкцыі, піша nn.by.

Аднак у дакументах на перавозку значыліся зусім не яблыкі, а вінны газаваны напой, які увозіць у Расею можна. У выніку фуру затрымалі недалёка ад трасы М-1 «Масква - Берасце». Дырэктар, калі даведаўся аб затрыманні, прапанаваў супрацоўнікам ФСБ хабар сумаю 10 тысяч еўраў. Праз некалькі дзён беларус быў затрыманы расейскімі сілавікамі пры спробе дачы хабару. У выніку ён ва ўсім прызнаўся.

У выніку грамадзянін Беларусі асуджаны паводле артыкула 291 ч. 4 КК РФ («Дача хабару ў буйнай суме). Суд прысудзіў яму штраф сумаю 1 мільён расейскіх рублёў. Гэта крыху больш за 14 тысяч еўраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках