1 траўня 2024, Серада, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску скончыў жыццё самагубствам 16-гадовы ліцэіст БДУ

32
У Менску скончыў жыццё самагубствам 16-гадовы ліцэіст БДУ

Інцыдэнт адбыўся каля дома, дзе падлетак пражываў.

Цела шаснаццацігадовага падлетка з прыкметамі падзення з вышыні знойдзена сёння ў Менску, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова.

Інцыдэнт адбыўся каля дома, дзе падлетак пражываў.

«На месцы здарэння, дзе з прыкметамі падзення з вышыні было знойдзена цела 16-гадовага падлетка, паводле папярэдняй інфармацыі, навучэнца ліцэя БДУ, працуе следча-аператыўная група ўпраўлення СК Менска», - паінфармавала Юлія Ганчарова.

Вядома, што хлопца клікалі Глеб Каленік. Яму было 16 гадоў. Глеб вучыўся ў 11 класе, спецыяльнасць - фізіка.

На сваёй старонцы Вконтакте Глеб пакінуў статус «Я сам ва ўсім вінаваты».

Пра хлопца ліцэісты кажуць, што вучыўся нармальна - гэта значыць трагедыя наўрад ці звязана з вучобай. Тое ж паўтарае і адміністрацыя. Дарэчы, больш падрабязна каментаваць трагедыю ў адміністрацыі ліцэю пакуль адмаўляюцца.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках