1 траўня 2024, Серада, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Міліцыянт напісаў у пратаколе «Лукашэнка, ты вырадак!»

6
Вольга Нікалайчык: Міліцыянт напісаў у пратаколе «Лукашэнка, ты вырадак!»

Актывістка распавяла пра забаўны выпадак у аддзяленні Цэнтральнага РАУС.

Марш абураных беларусаў 2.0 не абышоўся без затрыманняў. Вольга Нікалайчык і Арцём Чарняк былі адвезеныя ў пастарунак, дзе на іх быў складзены пратакол, як на актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага шэсця.

Пра абставіны затрымання апазіцыйных актывістаў з Вольгай Нікалайчык паразмаўляла «Радыё Рацыя».

- Падчас акцыі вы адчувалі, што вам пагражае небяспека, што за вамі сочаць?

- Пачну з таго, што напярэдадні арыштавалі ўсіх маіх паплечнікаў - гэта Рыгор Грык з Баранавіч, Шарэнда з Берасця, Рубцоў з Гомеля, Максім Вінярскі, Афнагель, усіх іх арыштавалі. Да мяне прыходзілі а 6-й раніцы за тыдзень да пачатку акцыі, стукалі ў вокны, дзверы. Я жыву ў прыватным сектары, я думала вынесуць шкло. Я не адкрыла, яны сышлі. У дзень самой акцыі я рана выйшла з дому, у мяне была вялікая расцяжка, якую я наважыла вынесці на акцыю. Я была вымушана рана выйсці з хаты, таму што ведала, што за мной прыйдуць. У мяне таксама былі партрэты палітвязняў, таму я проста не мела права не дайсці. Калі я хвілін за 20 прыйшла на Кастрычніцкую плошчу, то там яшчэ нікога не было, пасля з'явіўся Статкевіч. Я радавалася, што данесла «рэквізіт», усё атрымалася як трэба.

- У які момант пачаліся затрыманні?

- Пасля мітынгу каля касцёла, калі Статкевіч яго скончыў, трэба было скласці расцяжку. Я яе склала і паклала ў сумку. У нейкі момант я ўбачыла, як адзін чалавек у цывільным паказаў іншаму вачыма на мяне і кіўнуў. Актывіст Арцём Чарняк з «Еўрапейскай Беларусі» нёс вялікую калонку, а я расцяжку. Падышлі да касцёла, але ён быў зачынены. Мы хацелі прайсці праз храм і выйсці праз іншы выхад. Потым мы пайшлі да гатэля «Менск». Каля гатэля ў машыну пасадзілі Арцёма, а мяне ўжо запрасілі культурна. Падышоў амапавец у форме, я пытаюся ў яго дакументы, ён без пытанняў паказаў і сказаў: «Праходзьце, калі ласка, у мікрааўтобус». Я кажу: «Ну добра», бо ззаду стаялі тры чалавекі ў цывільным, спераду двое ў форме, было бессэнсоўна адмаўляцца. Я села ў аўто, прывезлі ў Цэнтральны РАУС. Патрымалі мяне некалькі гадзін, расцяжку забралі. Прычым смешна было, напісалі ў пратаколе: «Лукашэнка, ты вырадак!». То бок, сам міліцыянт піша на свайго «прэзідэнта» «Лукашэнка, ты вырадак!». Другі да яго падыходзіць, чытае: «Прыдурак, што ты напісаў? Які Лукашэнка? Ідзі расцяжку пачытай. Там напісана «Лукашэску, ты вырадак!». Яны так спрачаліся, перапісвалі гэты пратакол. У пратаколе зараз напісана як трэба: «Лукашэску, ты вырадак! Хопіць рабаваць наш народ!». Яны забралі расцяжку і партрэты.

- Як да вас ставіліся міліцыянты ў пастарунку?

- У гэты і ў мінулы раз на здзіўленне яны былі адэкватнымі. У мінулы раз мяне перад 8 верасня на суткі закінулі ў Першамайскі РАУС. Яны былі адэкватнымі, у гэты раз яны вялі сябе больш-менш адэкватна, хоць відаць, што ім хацелася нагрубіць, ім хацелася як заўсёды, але давялося весці сябе са мной адэкватна. Нарэшце-то да іх дайшло, што я магу і ў прэсу напісаць, магу напісаць і ў міжнародныя СМІ, гэта іх, вядома, турбуе.

- Вас з Арцёмам Чарняк разам адпусцілі? І праз колькі часу?

- Праз некалькі гадзін яны мяне запрасілі прагуляцца па калідоры, шпацыравалі мы шпацыравалі, нарэшце дайшлі да выхаду. Я падумала, што павязуць на Акрэсціна, а ён адчыніў дзверы і кажа: «Выходзьце, выхад там». Стаіць Лёня Кулакоў, Арцём, які толькі што выйшаў, і я. Ужо пад'ехала актывіста Святлана Каваленка, сфатаграфавала нас, і мы пайшлі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках