1 траўня 2024, Серада, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ на выездзе перамог «Днепр» і падняўся на другое месца

1
БАТЭ на выездзе перамог «Днепр» і падняўся на другое месца

Барацьба за «золата» ў чэмпіянаце Беларусі не сціхае.

БАТЭ падолеў «Днепр» ў гасцявым матчы 26-га тура чэмпіянату краіны - 2:0, паведамляе «Прессбол».

У «жоўта-сініх» забітымі мячамі адзначыліся Аляксей Рыас і Міхаіл Гардзяйчук, для якога гол стаў 15-м у гэтым сезоне вышэйшай лігі (найлепшы паказчык сярод бамбардзіраў).

Барысаўчане набралі 57 балаў і падняліся на другое месца ў турнірнай табліцы, у лідарах «Шахцёр» - 59 балаў, у менскага «Дынама» - 56. Магілёўскі клуб з 22 баламі ідзе 11-м.

Днепр - БАТЭ - 0:2

Днепр: Капанцоў - Дацэнка, Кікі Габі, Башлай, Барсукоў, Грэчыха, Паўлаў (к) (Рыбакоў, 68), Цярэшчанка, Тупчы, Лявіцкі (Шрамчанка, 87), Гурбанаў (Канцавы, 77).

Запасныя: Даўгяла, Геўліч, Шэпелеў, Бардукоў.

БАТЭ: Шчарбіцкі - Гайдучык, А.Валадзько (Яблонскі, 81), Рыас, Мілунавіч, Драгун, Стасевіч, Бага (Бярозкін, 75), М.Валадзько, Радзівонаў (к) (Сігневіч, 67), Гардзяйчук.

Запасныя: Чычкан, Рушэвіч, Іваніч, Палякоў.

Галы: 0:1 - Рыас (56). 0:2 - Гардзяйчук (69).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках