1 траўня 2024, Серада, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзедаўшчына ў войску: рэкамендацыі сваякам жаўнераў

3
Дзедаўшчына ў войску: рэкамендацыі сваякам жаўнераў

Калі жаўнер сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць.

Дзедаўшчына – гэта злачынствы ў войску. І калі жаўнер сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць. Трэба дзейнічаць рашуча і хутка, мяркуюць праваабаронцы. Сваякі жаўнераў павінны разумець: калі яны не паведамяць пра гэтыя злачынствы дзяржаўным органам і грамадскасці, то гэтага не зробіць ніхто, піша «Вясна».

I. Што такое дзедаўшчына?

Дзедаўшчына – пазастатутныя адносіны, якія выходзяць за межы службовых паўнамоцтваў. Праяўляецца ў тым, што жаўнеры, якія праслужылі большы тэрмін службы, сяржанты, прапаршчыкі выкарыстоўваюць розныя формы псіхалагічнага і фізічнага гвалту ў дачыненні да жаўнераў тэрміновай службы.

З пункту гледжання правоў чалавека:

гэта жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, катаванні - яны недапушчальныя ні пры якіх абставінах.

У беларускім заканадаўстве:

такія дзеянні як збіццё, фізічныя і псіхалагічныя здзекі, вымаганне грошай і ды іншае, крыміналізаваныя – з’яўляюцца злачынствам і караюцца. Іх не трэба замоўчваць - трэба дзейнічаць рашуча.

ІІ. Якім чынам заявіць пра дзедаўшчыну?

Вырашаць праблему з кіраўніцтвам вайсковай часткі – неэфектыўна.

Бо ніхто не зацікаўлены “выносіць смецце з хаты”.

Эфектыўней запісацца на прыём да міністра абароны, выкласці яму праблему і патрабаваць перавесці жаўнера ў іншую вайсковую частку. Таксама варта накіраваць у Міністэрства абароны пісьмовы зварот, каб была праведзеная ўнутраная праверка.

Надзейней звяртацца ў дзяржаўныя органы, якія па-за вайсковай сістэмай – Следчы камітэт, пракуратуру, міліцыю.

Трэба падаць заяву пра ўчыненне злачынства ў аддзяленні пералічаных органаў – па месцы знаходжання вайсковай часткі альбо па месцы жыхарства заяўніка. Не атрымліваецца падаць заяву асабіста – можна даслаць яе поштай.

Праваахоўны орган, куды накіраваная заява, павінен:

разгледзець заяву альбо перанакіраваць яе ў той орган, які абавязаны яе разгледзець;

правесці праверку;

пры ўстанаўленні складу злачынства прыняць пастанову пра распачынанне крымінальнай справы.

III. Куды звяртацца па дапамогу?

Праваабарончыя арганізацыі, якія працуюць у Менску і рэгіёнах, дадуць юрыдычную кансультацыю ці парады, дапамогуць скласці звароты ў адпаведныя праваахоўныя органы. Таксама дапамогуць у распаўсюдзе інфармацыі, каб надаць справе грамадскі рэзананс.

Медыя шырока распавядуць пра сітуацыю беззаконня, звернуцца па каментары да службовых асобаў, будуць сачыць за развіццём справы і падтрымліваць інфармацыйна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках