1 траўня 2024, Серада, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памідоры і яблыкі не даюць спакою Расеі

11
Беларускія памідоры і яблыкі не даюць спакою Расеі

Рассельгаснагляд абвясціў пра пачатак праверак месцаў захоўвання і вытворчасці беларускіх памідораў, грыбоў і яблыкаў.

Рассельгаснагляд абвясціў пра пачатак з 22 кастрычніка 2017 года праверак месцаў захоўвання і вытворчасці беларускіх памідораў, грыбоў і яблыкаў. Як сцвярджае расейскае ведамства, «у сувязі з павелічэннем аб'ёму паставак» гэтай прадукцыі ў Расею. Пры гэтым Белстат канстатуе хутчэй зніжэнне аб'ёмаў у дыскусійных пазіцыях, паведамляе tut.by.

Расейскія і беларускія экспэрты маюць намер зазірнуць больш чым на 30 прадпрыемстваў, якія вырабляюць, захоўваюць і рэалізуюць таматы, грыбы і яблыкі ў Беларусі.

Паводле звестак Белстата, экспарт таматаў у студзені-жніўні скараціўся на 1,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 61,6 тысячы тон на 50,8 млн даляраў (прырост 3% у грашовым выразе). Экспарт шампіньёнаў знізіўся на 31,5% - да 11,3 тысячы тон на 15,7 млн даляраў (+23,6% у грошах), яблыкаў - на 60,2%, да 31,7 тысячы тон на 6,7 млн даляраў (мінус 53,3%). Практычна ўвесь аб'ём таматаў, шампіньёнаў і яблыкаў экспартаваны ў Расею.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках