На дзясяткі мільярдаў
1- 23.10.2017, 21:38
- 22,777
Праваабаронца распавёў, як пакараць Крэмль за вайну ва Украіне.
Расея можа пайсці на прыпыненне ўдзелу ў Еўрапейскім судзе правоў чалавека (ЕСПЧ) у надзеі пазбегнуць расплаты паводле пазоваў Украіны за вайну на Данбасе і анэксію Крыма.
Такое меркаванне «Обозревателю» выказаў старшыня праўлення «Міжнароднай Лігі абароны правоў грамадзян», праваабаронца Эдуард Багіраў.
«Справа ў тым, што ЕСПЧ не падпарадкоўваецца палітычнаму рэжыму Расеі. А там выдатна разумеюць, што ў найбліжэйшы час у судах прымуць дзясяткі пастаноў, у тым ліку прэцэдэнтнага характару, супраць Расеі ў інтарэсах Украіны», - сказаў Багіраў.
На думку праваабаронцы, салідарны пазоў супраць Расеі пацягне на некалькі дзясяткаў мільярдаў даляраў.
«Таму ў Крамлі ствараюць такі сабе прававы парасон і спадзяюцца, што гэта будзе дзейнічаць. Але дарма, таму што ім давядзецца выплачваць кампенсацыю матэрыяльнымі актывамі, якія знаходзяцца за мяжой і засталіся пасля распаду СССР», - рэзюмаваў Багіраў.
Раней аб магчымым выхадзе Расеі з ЕСПЧ паведамілі вядучыя СМІ РФ.
Нагадаем, Украіна выйграла ў ЕСПЧ першую справу, звязаную з акупацыяй Данбаса.