17 красавiка 2024, Серада, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сядзяць пустыя галовы і паднімаюць тарыфы ў 10 разоў

65
Сядзяць пустыя галовы і паднімаюць тарыфы ў 10 разоў

Чыноўнікі прыдумляюць тарыфы ЖКГ імгненна.

Урад заяўляе, што мы аплачваем на сёння толькі 69% «камуналкі». А актывістка з Бабруйска Любоў Санкевіч сабрала рахункі і старанна падлічыла, што з 2010 да 2017 года аплата розных тыпаў паслуг ЖКГ вырасла ад 3 да 125 (!) разоў. І нават прэм'ер-міністр Сямашка пасля нарады ў Лукашэнкі як бы няўзнак абмовіўся, што для нулявой рэнтабельнасць трэба падняць плату за ацяпленне ў 6-7 разоў.

Дык што ж мы ўбачым у «абноўленых» рахунках з 1 студзеня? На гэта і іншыя пытанні Charter97.org адказаў экс-міністр працы Беларусі Аляксандр Сасноў.

- Якую частку камунальных паслуг мы напраўду аплачваем і чаму гэтыя лічбы ўвесь час мяняюцца?

- Гэта ўсё тлумачыцца вельмі проста. Вельмі многія з'явы з нашай беларускай рэальнасці можна растлумачыць вялікім, проста велізарным непрафесіяналізмам тых, хто гэтым займаецца.

Кіраўніцтва краіны - спрэс непрафесійнае. Яно само не ведае, колькі сапраўды каштуе аплата паслуг ЖКГ. Таму кожны раз называюцца зусім розныя лічбы.

І гэта не проста невуцтва: калі ім выгадная адная лічба - агучваецца яна, як толькі выгадна нешта іншае - называецца іншая лічба.

А сам правадыр Лукашэнка іграе такую нявінную ролю, маўляў, гэта ўсё чыноўнікі падвышаюць тарыфы, а я тут «невінаваты». Перыядычна абяцае «паскідаць ім галовы». Але як сядзелі гэтыя пустыя галовы на сваіх месцах - так і сядзяць. Яно і нядзіўна: бо ў іх адная такая галава на ўсіх, пачынаючы з самай верхавіны ўлады.

- І дзе ж тады «столь»? У колькі разоў могуць «накруціць» гэтыя «голавы» свае непразрыстыя тарыфы?

- Тут трэба не гадаць, а лічыць. А магчымасці лічыць пазбаўленыя і экспэрты, і простыя грамадзяне. Таму першапачатковыя лічбы ўлада стараецца нікому не паказваць - у гэтым і ёсць галоўны сэнс створанай імі сістэмы ЖКГ.

Вельмі цяжка сказаць, на якой лічбе спыняцца іх апетыты. А ўлічваючы некампетэнтнасць тых, хто кіруе нашай краінай, яны яшчэ доўга не спыняцца. Я ўпэўнены: нават калі яны ў 10 разоў павялічаць тарыфы для аплаты насельніцтвам, у іх усё адно не будуць «сточвацца канцы з канцамі». Будзе абвешчана, што мы зноў нешта не даплачваем, і знойдуць «абгрунтаванне», каб падняць плату за «камуналку» зноў і зноў. А вынік будзе той жа: ЖКГ па-ранейшаму будзе нерэнтабэльным.

- Але ў рэгіёнах рэальны заробак і кошт «камуналкі» і так могуць хутка наладзіць «сустрэчу на Эльбе». Дзе здаровы сэнс?

- Праблема ж не толькі ў тым, што «камуналка» такая. Праблема ў тым, што ў нас уся эканоміка неэфектыўная. Была б яна эфектыўнай - не ўзнікала б і пытанне падвышэння платы за камунальныя паслугі.

А адбываецца ўсё гэта з адной простай прычыны: з прычыне непісьменнасці людзей, якія ўсім камандуюць. У іх, уласна, і няма задачы стварыць эфектыўную мадэль. У іх задача - выжыць і захаваць за сабой тую ўладу, якую яны на сённяшні дзень захапілі. А там - хоць воўк траву еш.

Можна сказаць, што сацыяльнай палітыкі ў краіне няма. Ёсць толькі палітыка ўтрымання ўлады кланам Лукашэнкі. А забеспячэннем сацыяльнага развіцця і нармальных варункаў жыцця для грамадзян ніхто і не збіраецца займацца.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках